сцэнарыі святаў на беларускай мове

Марына Іванаўна КРУЧОК - настаўніца беларускай мовы і літаратуры Нягневіцкай СШ Наваградскага раёна. Роднае слова Сакавік 2004 г.

Рыцар сумлення і свабоды

Сцэнар школьнай вечарыны прысвечанай Васілю Быкаву

Гучыць песня "Радзіма, мая дарагая" (верш А. Бачылы, музыка П. Алоўнікава).
На сцэне дзяўчаты ў белых сукенках выконваюць адвольны танец з запаленымі свечкамі. (Рухі танца настаўнік і дзеці прыдумваюць самі.) Музыка сціхае. Адна дзяўчынка ўкленчвае, астатнія спыняюцца ў малітоўных позах; святло ў зале не запальваецца, уключана толькі падсветка на сцэне.

Голас за сцэнай.
Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменне Свае хвалы.

Дай спор у працы будзённай, шэрай,
На хлеб штодзённы, народны край.
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласць — дай!

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.
Н. Арсеннева. Малітва.

Гучыць класічная музыка. Пры дапамозе графапраектара на экран падаецца партрэт Васіля Быкава.

Вядучы. "Лес збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамi спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця", - адзначаў выдатны кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў.
Вядучая. Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне.
Юнак (у ролі В. Быкава). Я не люблю свайго дзяцінства. Галоднае жыццё, калі трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць... Адзінае, Што было радасцю, дык гэта прырода і кнігі. Улетку — возера, лес, рыбалка. Калі дазваляў час, вядома. Во трэба было працаваць (адыходзіць у цемру сцэны).
Вядучы. Перад самай вайной В. Быкаў апынуўся на Украіне, дзе збіраўся паступаць у індустрыяльны інстытут, але вайна вырашыла па-свойму. Спачатку інжынерны батальён, потым удзел у цяжкіх баях на Паўднёва-Заходнім фронце, пяхотнае вучылішча ў Саратаве, пасля заканчэння якога ў 1943 годзе атрымаў званне малодшага лейтэнанта, зноў баі на Украіне, у Румыніі, Аўстрыі.
Пры дапамозе графапраектара на экран падаюцца фотаздымкі пісьменніка ваенных часоў.
Вядучая. На Кіраваградчыне ёсць брацкая магіла, дзе ў спісе пахаваных значыцца імя Васіля Быкава. Бацькі атрымалі пахавальную, дзе паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10 студзеня 1944 года, пахаваны на цэнтральных могілках вёскі Вялікая Севярынаўка Кіраваградскай вобласці.
Пры дапамозе графапраектара на экран падаюцца фотаздымкі ваенных часоў. Гучыць класічная музыка.
Юнак (у ролі В. Быкава). Мы паспелі дабрацца да сціртаў, потым да палявой дарогі, там былі нашы фурманкі. Мяне прывезлі ў сяло, якое стаяла ў лагчыне. У хаце Набралася чалавек пятнаццаць параненых. Раніцай сяло зноў атакавалі нямецкія танкі, збілі абарону. Я выпаўз з хаты на дарогу, дзе мяне падабрала апошняя фурманка. Адзін танк спыніўся насупраць нашай хаты і расстраляў яе. Хата загарэлася. Відаць, усё гэта бачыў і мой камандзір батальёна, які не ведаў, што за 15 хвілін да таго я выпаўз на вуліцу. Пасля шпіталя мяне накіравалі ў іншую часць. Вось так я трапіў у спісы забітых.
Вядучы. Канстанцін Сіманаў пісаў: "Якія ні былі б высокія нашы памкненні, вайна ўсё роўна заставалася для нас чалавечай трагедыяй ад свайго першага і да апошняга дня, і ў дні паразаў, і ў дні перамог. Яна ўсё роўна засталася ненармальным станам для кожнага чалавека, які не страціў людскога аблічча. І калі забыць пра гэта, то праўды пра вайну не напішаш".
Гучыць музыка песні (ці сама песня) "Жураўлі" ("Мне кажется порою, что солдаты..."; сл. Р. Гамзатава, муз. Я. Фрэнкеля).

На сцэне з'яўляецца баец - гэта Глечык, ён ладзіць зброю.


Голас за сцэнай. У паднябессі, марудна пасоўваўся пад аблокамі і самотна курлыкаў невялікі жураўліны ланцужок. У спапялелую ад гора душу байца дыхнула замілаванай шчаслівай мінуўшчынай яго дзяцінства, шчымлівым болем па ўсім тым, што перажыта, пакінута і назаўсёды страчана для васемнаццацігадовага юнака. Ён ледзьве ўтрымаў крыўдлівую спазму ў горле і глядзеў, глядзеў услед чародцы родных з маленства птушак, якія прынеслі ў яго пачуцці дзесяткі да болю нясцерпных адчуванняў... І калі ўжо яго зрок ледзь-ледзь нашчупваў у шэрай засмужанай высі тую рухавую рыску, з неба зляцеў на зямлю другі, роспачна-абрывісты гук, поўны трывогі, просьбы і безнадзейнага журботнага клічу: - Курл!.. Курл!.. Курл!.. Наўздагон за зніклай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыллямі, не дужа высока ляцеў, быццам шкандыбаў у паветраным абшары, адсталы, падбіты журавок, Ад яго амаль чалавечай роспачы аж здрыгануўся здзіўлены Глечык, нешта суладнае сваім затоеным пакутам пачуў ён у тым жалобным голасе, І грымаса болю і жалю скрывіла яго круглявы хлапечы твар. <...> Ад жахлівае роспачы птушкі нясцерпнай самотай захлынулася хлапечае сэрца. <...> Глечык схапіў адзіную сваю гранату, прыціснуўся спінай да дрыготкай сцяны траншэі і чакаў. Ён разумеў, што гэта канец, і з усяе сілы зацяў у сабе нясцерпную журботу душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі жураўліны кліч.
Вядучы.... Ён спасцігнуць не мог галавой Ўсю нязмернасць жыцця і мукі, Ўсю нязмернасць смерці сваёй. Ён не мог зразумець адзінага, Ён не выціснуў, як ні тужыў, Разумення апошняй хвіліны, Разумення апошняй мяжы. Сам-насам, без думкі аб цудзе Разлучаўся з сабою ў вяках, 3 добрым шчасцем, якога не будзе, Злом, што будзе дарэмна чакаць, 3 не зламаным бэзам і з горам, 3 лепшай думкай, падобнай на стрэл, 3 тымі дзецьмі, якіх не створыць, І з людзьмі, якіх не сустрэў. 3 ненапісанымі радкамі, 3 таямніцай роднай зямлі, 3 прагай неба і.ўрэшце, з рукамі, Светлым дзівам, што ўсё маглі: На арэлях дзяўчыну гушкаць, Біць рыдлёўкай засохлы глей. Кельму ўзяць або выпусціць птушку, Чару ўзяць або даць на хлеб.
У. Караткевіч. Балада аб асуджаных і аб чалавечым "даруй".

На экран падаецца каляровая рэпрадукцыя, на якой луг ці поле ў кветках. На сцэну выходзяць юнак і дзяўчына, апранутыя ў паласатае адзенне вязняў канцлагераў. Гэта героі аповесці "Альпійская балада" Іван і Джулія.

Джулія. Какой твой провінція? Какой место ты жіль? Москва? Кіев?
Іван. Беларусь.
Джулія. Белорусь. Это провінція такой?
Іван. Рэспубліка.
Джулія. Рэспубліка? Это карашо. Італія -манархія. Монтэ — горы ест твой рэспубліка?
Іван. Не. Гор няма. У нас болей лясы. Пушчы. Рэкі і азёры. Азёры самыя прыгожыя. Мая вёска Цярэшкі якраз ля двух азёр. Калі ў ціхі надвячорак зірнеш — не шалахнецца. Бы люстэрка. І лес вісіць уніз вяршалінамі. Як намаляваны. Адно -рыба плешчацца. Шчупакі — во! Што там горы!
Паўза.
Джулія. Говорі ещё. Говорі твой Белорусь. Ты научіть меня говоріць твой язік?
Іван. Беларускі?
Джулія. Я. Да.
Іван. Абавязкова. Вось прыйдзем у Трыест і начнём.
Гучыць сумная беларуская народная песня. Іван ідзе са сцэны. Застаецца Джулія.
Голас за сцэнай. Здравствуй, деревня Терешки возле Двух Голубых Озёр в Белоруссии... Это пишет Джулия Новелли из Рима и просит вас не удивляться, что незнакомая вам синьора знает вашего Ивана, знает Терешки у Двух Голубых Озёр в Белоруссии...
Воля провидения свела меня с Ним в:а трудных путях неравной борьбы и утрат. Мне пришлось разделить с Ним последние три дня Его жизни - три огромных, как вечность, дня любви, познания и счастья. Правда, Богу угодно было не дать мне разделить с Ним и смерть -рок или обычный нерастаявший сумет снега помешал мне разбиться в пропасти, которую я предпочла крематорию...
Вся моя последующая жизнь проходит в ярком свете, излученном встречей с Его личностью...
Иногда, вспоминая Его, содрогаюсь от мысли, что могла бы попасть в другой лагерь или не увидеть Его схватки с командофюрером и не побежать за Ним после памятного взрыва — пройти в жизни где-то близко от Него и не соприкоснуться с Ним. Но этого не случилось...
Вот и все. Финита.
Прощайте, далёкие Терёшки у Двух Голубых Озёр... (апошнія словы "патанаюць" у журботнай народнай песні "Ой у лузе пры дарозе...").

Вядучы. Салдат гінуў проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваючы свой абавязак, і толькі ў душы яго, можа быць, апошняю перадсмяротнай думкай было ўсведамленне пранізлівай заўчаснасці гэтай яго пагібелі. Зноў падаюцца на экран фотаздымкі ваенных часоў. Гучыць класічная музыка.
Юнак (у ролі В. Быкава). Праз шмат гадоў, гледзячы на пажаўцелыя фатаграфіі гэтых рана пасталелых хлопцаў у пакамечаных гімнасцёрках з пятліцамі на каўнярах, рэдка і скупа ўзнагароджаных, не ведаеш, што падумаць. Ці то зайздросціць, што яны воляю ваеннага лесу сышлі з паловы шляху, на якім столькі яшчэ давялося стрываць, перажыць і столькім загінуць на сваёй і на чужой зямлі. Ці, можа, паспачуваць: столькіх пераможных радасцяў не ўбачылі яны, далёка не дайшоўшы да Берліна.

Вядучая. Позіркі загінулых могуць нешта выказваць або не выказваць нічога, але мы перш за ўсё абавязаны разгледзець у іх маўклівую просьбу не забываць у змене гадоў іх імёнаў і спраў, расказваць нашчадкам пра сэнс іх жыцця.
Вядучая. Адметная рыса твораў Васіля Быкава - праўда жыцця. I якая балючая і шчымлівая яна ні была б, ад яе нікуды не дзенешся.
На сцэне з'яўляецца герой аповесці "Аблава" Хведар Роўба.
Апрануты ў старую залапленую ватоўку, такія самыя штаны, пакамечаную шапку, ёв спалохана азіраецца і не ведае, куды схавацца.

Галасы за сцэнай.
- Роўба, стой!
- Роўба, вылазь!
- Вылазь па-добраму, а то...
- Грамадзянін Роўба, ад ліца Савецкай улады папярэджваю...
- Штось не відаць тут.
- Ды там. След во ў дрыгве...
Роўба (нарэшце садзіцца ў роспачы): О, людзі, людзі! За што ж вы так?.. Людзі...

Вядучая. Пытанне выбару заўсёды стаяла і стаіць перад чалавекам, нават у яго паўсядзённым жыцці, а тым больш у часы лёсавызначальныя, калі яно яднаецца з праблемай адказнасці чалавека за свае ўчынкі перад самім сабой і перад грамадствам.
Вядучы. Час хуткаплынны і незваротны. Але ва ўладзе мастака высветліць яго галоўныя рысы. Вялікая Айчынная вайна стала вехай у жыцці людзей свету. Маральна-этычныя праблемы, звязаныя з ёй, асэнсоўваюцца і да сёння, бо нязменнымі застаюцца паняцці "вернасць", "адданасць", "подзвіг", "здрада".
Гучыць класічная музыка. Чытальнікі (юнак і дзяўчына) чытаюць верш Н. Арсенневай "Ён дайшоў".

Горкі хлеб чужацкі, хай і белы, хай аж просіцца - паесці ўсмак.
Лепшы там, у хаце — заімшэлы, з асцюкамі войстрымі, праснак.
Зашчымела сэрца у хлапчыны, штораз горай...
Не перадыхнуць, аж і ён з выраем гусіным у вясновых сінях патануў...
Доўга йшоў вандроўнік ці коротка, - хто сачыў?
Звінелі журавы, зелянелі ў затанях чароты, лапухом успыхвалі равы.
Дні рабіліся цяплейшыя, аж вішні срэбнай пенай пырснулі на свет.
На балі вясновым, пышным, лішні ён ішоў па росах, па жарстве.
Ногі ранамі крывавымі зардзелі, вецер стрэчны вочы прыгасіў.
Аж аднэю ночай, белай, белай, ён дайшоў...
Шчаслівы, хоць без сіл.
Мёдам капалі густым, салодкім ліпы, пыл мяккі под ногі слаўся, піў сляды,
хтосьці росамі ў вочы госцю сыпаў, абтрасаючы вішнёвыя сады.
Стая... дзве...
І ў засені парканаў хата вырасце пад шапкаю страхі.
Каб хутчэй адно дабегчы... глянуць...
Грудзі сціснуцца... ўваччу кругі... кругі...
Вось нарэшце й вербы...
Ніткі срэбра мігацяць між імі...
Свіслач... што?
Чорны комін... Чорнай хаты рэбры...
Пажарышча ўжо парос асот.
На бакі рассунуў хмары ветах:
Хто там лёг, ды крыжам, у вуглёх?
Ну, і трэба ж было бегчы столькі свету,
Каб сатлелы абымаць порог?
І чаго шукае ён, чужынец,
Там, дзе поўзае вужом у друзах жудзь?
Можа, ў мораку яму шыпшынай
Кроплі згуслае крыві цвітуцъ?
Мо у чорных сценах папялішчаў, каля коміна, што ўсіх ператрываў,
ён знайшоў усё ж сваіх, каханых, блізкіх, і прыпаў ім ногі цалаваць?
Пасма белае дзень выткаў на ўсходзе, ніткі пацерак рассыпаў Млечны Шлях,
да вады прыльгнула шчыльна ймгла на бродзе -сына раз яшчэ праводзіла зямля.

Вядучы. Усе ўчынкі герояў Васіля Быкава асветлены высокім ідэалам. Аўтар праўдзівы не толькі ў раскрыцці гераічных характараў. Ён заўсёды шукаў вытокі гераізму і знаходзіў іх у глыбокіх каранях народнага жыцця, у выпакутаванай любові да сваёй Айчыны, і гэта надае яго героям маральную трываласць, бескампраміснасць у асуджэнні здрадніцтва.
Галоўнае па Быкаву - захаваць у сабе чалавечае.

На сцэну выходзяць дзяўчаты з запаленымі свечкамі і іншыя ўдзельнікі вечарыны.
Вядучы. Час стагоддзі, як касой, сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў... Ўсё мінае — Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб'ецца з туману.
Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
Воінаў сваіх, святых і зраненых,
Рыцараў сумлення і свабоды.
(У. Караткевіч. Васілю Быкаву.)



Яшчэ на гэту тэму:

Мужнасць таленту