сцэнарыі святаў на беларускай мове

ПЕРАЛЫГІНА А.В.. культарганізатар аддзела культурнамасавай работы ЦПР.

Адпачнем, сябры!

Сцэнарый фальклорнай гульнёвай праграмы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Гучыць беларуская народная музыка.Выходзяць цётка Наталля.

Наталля: Прывітанне вам. людзі добрыя! А куды ж гэта я трапіла. дзе я. адкажыце. калі ласка?Я так спяшалася дадому. што размінулася з пляменніцай Ганначкай і з Лявонам. I прыйшла не дадому. а на конкурс. Ну. а калі я сюды трапіла. давайце знаёміцца. Мяне завуць Наталля. альбо цётачка Наталля. Ой. гляджу. што вас тут багата. усе прывабныя. усмешлівыя. можа мне тут застацца. Так і быць. застаюся. Ну, а калі так. давайце пагутарым. Ведаеце. мая бабулька, калі у яе хаце збіраліся хлопчыкі і дзяўчынкі. загадвала шмат цікавых загадак. можа і мне іх загадаць. я ж іх усе ведаю, а загадкі мае усе зімовыя будуць. А са.мі вы ўсе да зімы падрыхтаваліся. цёплае футра купілі? Давайце пачне.м. А мае загадкі на сняжынках, хто першы адгадае, таму сняжынка ў падарунак.

Белы. лёгкі і пушысты
Ён ўкрыў зямлю усю чыста.
Я прынёс яго у дом
Ён разліўся ручайком.
( Снег).

Ляцяць птушкі без крыл.
На дрэвы садзяцца без ног.
(Сняжынкі)

На ўсе рукі майстар здатны.
I дарожнік ён і шкляр.
I мастак з яго выдатны.
I цудоўны ён цясляр.
(Мароз).

Снег на полі, лёд на рэчцы.
Мяцеліца гуляе, калі гэта бывае?
(Зімой).

Малайцы! Падрыхтаваліся добра. Людцы добрыя. адкажыце. калі ласка. якія народныя святы адзначаюцца на Беларусі узімку? (Гучаць адказы).
Але ж мне больш за усіх падабаюцца Калядкі і Масленіца. А давайце зараз паклічам Ганульку з Лявонам, і мы разам нагадаем і вам пакажам як трэба адпачываць на Калядкі ды на Масленку. Паклічце разам са мной Ганначку і Лявона (клічуць).

Пад мелодыю беларускай музыкі выбягаюць Ганначка з Лявонам.

Ганна: Добры вечар вам!
Ці рады вы нам?
Лявон: Калі рады, дык вітайце нас.
А не рады, адпраўляйце нас.
Ганна: Навошта клікала нас, цётачка Наталля, каго забаўляць, ды і як?
Наталля: Ды вось, пазабаўляем нашых сяброў цікавымі зімовымі гульнямі, якія ладзіліся на Калядкі ды на Масленку. Дапаможаце мне?
Усе: Дапаможам.

Гучыць песня " Калядачкі".

Наталля: Вясёлыя Калядкі да кожнай хаткі!
Лявон: Запрашаем на Калядкі. даражэнькія сябры! Вас гасціннасцю вітаем.
Наталля: Запрашаем.запрашаем! Добрай долі вам жадаем!
Людцы добрыя! А ці ведаеце вы, што жадалі госці гаспадарам, калі заходзілі ў хату на Каляды? (Гучаць адказы).
Правільна, жадалі здароўя, дабрабыту, добрага настрою. А калі добры настрой, тады можна і спяваць, і танцаваць.
Ганна: Песні, танцы харашы  весяліся ад душы.
Наталля: У гульнях вы удзел прымайце.
Ганна:  Ды і у плясках не зявайце!
Наталля: Вось зараз мы і патанчым ад усёй душы. Гэй, госцейкі, ці ёсць тут смелыя? Калі ёсць, дык выходзьце да нас. Паскачаце, як зайцы, пад музыку. Але ж не адзін з вас не павінен зачапіць нагой палена. Зараз Ганначка з Лявонам пакажуць вам, як трэба гэта рабіць (паказваюць).

Гульня "ЗАЯЦ"

А хто яшчэ хоча танчыць, скакаць, выходзьце, людзі добрыя, на польку. Па парах выходзьце, трэба чатыры пары. Бачыце, колькі абручоў, але на адзін менш, чым пар. Вы пад музыку рухаецеся па крузе: як толькі музыка спыніцца, вы ускокваеце ў круг. Тая пара, якая не паспее ўскочыць у круг, выходзіць з гульні. А Ганначка з Лявонам пакажуць, як трэба гэта рабіць, а вы паглядзіце і рабіце, як яны і лепей за іх (паказваюць). Ну, паглядзім, хто з вас самыя спрытныя. Пачалі! Вось ужо і тры пары засталося. Хто ж з іх самы спрытны? Самымі спрытнымі аказаліся ...

Полька. Танцавальны конкурс.

Ганна: Ты толькі паглядзі, цётачка Наталля, якія яны добрыя танцоры, мабыць на дыскатэцы дзень і ноч танцуюць.

Пакуль праходзіць гульня. Лявон пераапранаецца ў касцюм чорта.

Наталля: Вы самыя прывабныя, самыя спрытныя, вось вам ласунак. Добра сябе паказалі нашы госцейкі, а калі так, то: Дарагія госцейкі! Жадаем вам у клеці карабамі. А у печы пірагамі. Каб здаровенькі былі. Многа год жылі!
Лявон (чорт.падбягае): А мае пажаданні будуць такімі: Каб нічога не было, Каб і жыта не расло. Каб людзі не частавалі. Каб і гумны пуставалі.
Наталля: Згінь, нячысцік, не слухайце яго, сябры. ( Гоніць нячысціка)
Ганна: Каб шасткі ламіліся ад каўбас.
А бліны, аладкі самі выскоквалі з патэльні. Лявон(чорт): А гэтага вы жадаеце? Каб бліны не адставалі. Да патэльні прыгаралі.
Ганна:   Згінь,   ізыдзі,   спакою  ад  цябе  няма,   вось  я   цябе! (Гоніцца за чортам). Каб былі поўныя кублы яек.
Наталля: А у вашых хлявах  шмат свіней і авец.
Лявон (чорт): Каб вашы куры не нясліся, ды квахталі.
А свінні не вяліся, ды здыхалі.
Наталля: Гані яго Ганначка, бо ад яго пажаданняў у нашых сяброў настрой вясёлы знікае. I Лявон кудысьці знік, няма каму дапамагчы. Ой, што гэта я гавару, людцы дарагія, дапамажыце, пляскайце ў далоні, топайце нагамі, няхай нячысцік знікне.

Гледачы тупаюць, пляскаюць, чорт закруціўся, упаў.

Ганна: (хапае чорта). Ну, нячысцік, папаўся, чаго ты да нас прычапіўся? (здымае Лявону маску). Лявон, ты ? Ці ты з глузду з'ехаў? Рабіць няма чаго?
Лявон: Наадварот, я зрабіць хацеў...
Ганна: Настрой усім спаганіць.
Лявон: Ды не, гульню я ведаю добрую, яе на Калядах з чортам гуляюць, вось я і хацеў...
Наталля: Добра. Лявон, не саромся, давай сюды сваю гульню. Што табе для гэтага патрэбна?
Лявон: Хай да мяне падыдуць 8 хлопцаў альбо дзяўчат. Ганначка, прынясі, калі ласка, шары.
Наталля: Ой, ведаю, пра якую гульню ты гаворыш. Мы зараз падзелім     удзельнікаў на дзве каманды і кожнаму ўдзельніку прывяжам да нагі шар. Адна каманда Ганначкі, другая Лявона. Вам трэба без дапамогі рук толькі нагамі пахлопаць шары другой каманды. У якой камандзе застанецца больш шароў, тая лічыцца пераможцай. Зразумелі? Тады пачынаем.

Полька. Гульня " Пеўні"

Ганна: Нашы сябры  сапраўдныя асілкі!
Наталля: Я з табой згодна, сапраўдныя асілкі. Людзі добрыя, вас не засмучае, што мы вас з чортам весялілі. бо такі пераапрануты чорт быў і на Калядках, і на Масленку. Бо без чорта, якое вяселле.
Ганна: Але госці нашы вельмі стаміліся. няхай крышачку адпачнуць.
Наталля: Добра, няхай адпачнуць. а мы з залай пагуляем. Ці ўсе вы ведаеце, з якой жывёлай хадзілі калядоўшчыкі па хатах?
Так, з казой. А ці ведаеце вы. што трэба заспяваць казе. каб яна прынесла ў вашу хату шчасце? Калі не ведаеце, дык мы зараз навучым. Мы з Ганулькай будзем спяваць, а вы, сябры даражэнькія, паўтарайце за намі кожны другі радок:

Го-го-го, каза. Го-го-го, шэра.
Дзе каза ходзе. Там жыта родзе.
Дзе каза рагамі. Там жыта стагамі.
Дзе каза хвастом. Там жыта кустом.
Дзе каза нагой. Там жыта капой.
Дзе каза бывае, Там шчасце вітае.

А зараз разам з намі заспявайце:
Го-го-го, каза. Го-го-го шэра.

Вось, якія вы малайцы! Цяпер я ўпэўнена, калі прыйдуць Калядкі ды Масленіца, вы адпачнеце добра і весела. Ой, сябры даражэнькія, спазніліся мы, нам жа да хаты трэба. Прабачце , але ж нам пара, трэба шмат спраў зрабіць.

Гучыць беларуская народная музыка.

Лявон: Ад шчырага сэрца вам долі жадаем.
Ганна: Ніхто з вас ніколі хай гора не знае.
Наталля:
Бывайце здаровы, і ў шчасці жывіце,
Прыйдзем калі ў госці, дык шчодра прыміце.
Наталля:
Жадаю яснага неба, духмянага хлеба,
Ключавой вады, ніякай бяды.

Да пабачэння. сябры даражэнькія!

Гучыць беларуская народная музыка.