сцэнарыі святаў на беларускай мове

Пралеска 01/2018

На санках катаемся, блінамі аб’ядаемся!

Забава для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)

Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей пра народнае свята Масленіцу; далучаць іх да багацця беларускай мовы; фарміраваць цікавасць да матэматычнага боку навакольнай рэчаіснасці; развіваць актыўнае маўленне, выразную дыкцыю, лагічнае мысленне, кемлівасць; замацоўваць навыкі колькаснага лічэння, уяўленні пра геаметрычныя фігуры; выхоўваць культуру пазнання.
Матэрыял і абсталяванне: пудзіла Масленіцы (стылізаваная баба з саломы), макет сонейка, рознакаляровыя кругі, геаметрычныя фігуры (кругі чырвонага колеру, трохвугольнікі — зялёнага, авалы — сіняга, квадраты — жоўтага), таблічкі з лічбамі ад 1 да 5, дэталі гульні «Танграм», торба са схованым у ёй прадметам, аўдыязапісы беларускай народнай музыкі.
Дзеючыя асобы: Несцерка, Гаспадыня — дарослыя.

Ход мерапрыемства

Пад гукі беларускай народнай музыкі дзеці ўваходзяць у залу, іх сустракае Несцерка.
Несцерка.
Ой-ёй-ёй! Ой-ёй-ёй!
Колькі да мяне ідзе сяброў!
Разам будзем зіму праводзіць,
Разам будзем Масленіцы лагодзіць!
(Кліча.)
Душа ты мая, Масленіца!
Прыязджай да нас у госці,
На шырокі двор,
На горках пакатацца,
На блінах паваляцца,
Сэрцам пацешыцца!

Гучыць беларуская народная музыка, у залу ўносяць Масленіцу — бабу з саломы.
Несцерка. Вось і сама Масленіца да нас завітала! Ці ведаеце вы, дзеці, прымаўкі альбо прыказкі пра Масленіцу? Хто больш назаве, той атрымае ласунак ад мяне!
Дзеці называюць прымаўкі і прыказкі пра Масленіцу, а Несцерка дае за гэта ім рознакаляровыя кругі. У каго іх будзе больш (палічыць у канцы), той і выйграў.
Несцерка. Вось герою-пераможцу я ласунак паабяцаў — смачны блін. Ды забыў з
чаго яго выпякаюць! А вы ведаеце з чаго? (Адказы дзяцей.) 3 мукі? Так-так, успомніў! Трэба купіць мукі, замясіць цеста — і будуць смачныя бліны!
Вядучы (В.). Не, даражэнькі, для цеста і малако трэба.
Несцерка. Дык і я ж пра гэта кажу!
В. Вось цяпер можна пячы бліны з маслам і есці з мёдам! Зараз я аднясу муку і малако Гаспадыні, каб яна бліноў нам напякла.
Несцерка. Вось цудоўнае свята! Усе Масленіцу клічуць ды бліны пякуць. I мы будзем МасленіцЫ песні спяваць, гуляць!
Дзеці становяцца вакол Масленіцы.
Несцерка.
А мы Масленіцу чакалі,
У акенца паглядалі,
Гару сырам набівалі,
Зверху маслам палівалі.
Дзеці.
Нам дамоў не хочацца.
Пець з Масленіцай хочацца!
Несцерка.
Шырокая Масленіца!
Мы табою хвалімся,
На горках катаемся,
Блінамі аб’ядаемся.

Вядуць карагод і спяваюць беларускую народную песню «А сёння ў нас масленіца- маслянка».
В. На свята Масленіцы ўсе катаюцца на санках. Вось і Зоська, Васілёк, Кастусь і Алеся таксама вырашылі пакатацца, але ў адных санках могуць адначасова ехаць толькі два чалавекі. Давайце дапаможам ім утварыць пары так, каб усе па чарзе змаглі пакатацца. Але спачатку пазначым дзяцей геаметрычнымі фігурамі.
Вядучы тлумачыць, як можна ўтварыць пары такім чынам, каб кожны мог пакатацца па чарзе з усімі. У выніку павінны атрымацца пары.
Геаметрычныя фігуры

Потым прапануе дзецям самастойна «рассадзіць» сяброў у санкі такім чынам, каб адначасова маглі «ехаць» 3 чалавекі.
Геаметрычныя фігуры

Несцерка. А цяпер паедзем!

Гульня «На санях»

(сл. і муз. Л. Хадановіч)
Дзеці ў крузе спяваюць і выконваюць рухі.
Гэй, гэй, гэй, гэй!
(Махаюць рукой — клічуць да сябе.)
Хутчэй! Хутчэй!
(Паварочваюцца адзін за адным,у кожнай пары дзіця працягвае рукі з-за спіны другому)
У сані садзімся.
(Бяруцца за рукі — робяць саначкі».)
3 гары пакаціліся!
Угару!
(Счэпленыя рукі падымаюць уверх, становяцца на дыбачкі)
Уніз!
(Рукі ўніз, апускаюцца на ступню і прысядаюць.)
Угару!
(Тое самае.)
Уніз!
(Тое самае.)
Пакаціліся! Дзяржысь! Ух!

В. Ці добра пакаталіся? (Адказы дзяцей.) Давайце яшчэ пагуляем — выкладзем сувеніры з дэталяў гульні «Танграм». Хто хутчэй складзе той ці іншы сувенір?
Геаметрычныя фігуры

Вядучы і Несцерка віншуюць пераможцаў.
Несцерка. На Масленіцу ўсе людзі развітваюцца з зімой і чакаюць надыход вясны, сонейка.
Станем, дзеці, карагодзіць
I Масленіцу праводзіць!
Сонейка яснае ў госці заклікаць
I для яго заклічку спяваць!

Дзеці становяцца ў круг, спяваюць заклічку «Сонейка» (сл. народныя, муз. Л. Хадановіч).
Сонейка, пакажыся,
(Рукі падымаюць уверх, да сонца.)
Яснае, паявіся!
Мы табе спяваем.
(Пляскаюць у далоні)
Цябе ўсхваляем!
Сонейка, пакажыся,
Яснае, паявіся!
Ты прыходзь да нас хутчэй — 2 разы
Сонейка, пакажыся,
Яснае, паявіся!
Будзе ўсім нам цяплей,
Будзе ўсім нам весялей!
Несцерка.
Сонца-сонейка,
Свяці цёпленька!
Блішчы серабром
I прыходзь заўжды з дабром.
(Заносіць макет сонейка.)

В. На Масленіцу праводзілі розныя спаборніцтвы, каб вызначыць, хто самы спрытны і дужы. Напрыклад, трэба было дастаць торбу, якая вісела на шасце высока ад зямлі. Уявіце сабе, што можа ляжаць у торбе, якая прыладжана да кола.
Дзеці па контуры ўяўляюць схованы прадмет: торба павінна быць завязана так, каб добра выступалі яго часткі. Несцерка падбадзёрвае дзяцей. Калі яны здагадваюцца, што ляжыць у торбе, прадмет дастаюць.
Несцерка.
Станем, дзеці, карагодзіць
I Масленіцу праводзіць!

Дзеці становяцца вакол Масленіцы.
1-ы хлопчык.
Масленіца, Масленіца,
Ты куды ідзеш?
Ты згубіла лапці?
Ніяк не знойдзеш?

Дзеці. Да пабачэння, Масленіца!
Дзяўчынка.
Мы на санках цябе каталі,
Блінамі цябе частавалі.

Дзеці. Да пабачэння, Масленіца!
2-і хлопчык.
Ты, Масленіца, стаіш каля гумна,
Праводзім цябе — будзе сумна!

Дзеці. Да пабачэння, Масленіца!
Несцерка выносіць з залы Масленіцу. З’яўляецца Гаспадыня з падносам.
Гаспадыня (звяртаецца да дзяцей).
Вы бліноў даўно не елі?
Вы бліночкаў захацелі?
Частуйцеся, калі ласка!


Яшчэ на гэту тэму:

А ў нас сёння масленіца     Масленіца