сцэнарыі святаў на беларускай мове

Таццяна АГАНОЎСКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі сярэдняй школы № 7 г. Навагрудка. Роднае слова 2018/2

"Родная мова, цудоўная мова!.."

Сцэнарый мерапрыемства (V - VII класы)

Мэта: павышэнне матывацыі да вывучэння беларускай мовы.
Задачы: стварыць умовы для фарміравання лінгвакультуралагічнай, камунікатыўнай, рытарычнай кампетэнцый вучняў; садзейнічаць развіццю аналітычнага мыслення, групавой самаарганізацыі, творчых здольнасцяў; спрыяць выхаванню патрыятызму, павагі да роднай мовы.
Форма правядзення: турнір знаўцаў.
Працягласць мерапрыемства: 45 хвілін.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, экран, лісты паперы А4, АЗ, фламастэры, алоўкі, ручкі, фотаздымкі з газет і часопісаў, лісты ацэнкі.
Медыяматэрыялы: (прэзентацыя “3 гісторыі развіцця беларускай мовы”, змешчаная на старонцы “Прэзентацыі” блога “ДапаможНік”), інтэрактыўныя крыжаванкі.

Ход мерапрыемства

• Уступнае слова настаўніка.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.
3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзіўная родная мова.
М. Танк.
Такія словы знайшоў для раскрыцця шматграннасці роднай беларускай мовы Максім Танк.
Для многіх з нас, як і для паэТа, беларуская мова - родная. А вось як добра мы ведаем нашу мову, пакажа турнір знаўцаў.

Удзельнікі аб’ядноўваюцца ў дзве каманды, выбіраюць капітана, прэзентуюць назву каманды.

• Конкурсная праграма.

Заданне 1. “Конкурс паэтаў”

Гучыць музычная кампазіцыя, падрыхтаваныя вучні чытаюць вершы пра мову.

Дала мне маці гэту мову,
Каб не нямым прыйшоў у свет,
Дала мне маці гэту мову,
Як спадчыну і запавет.
Была яна не беларучкай
I на жніве, і на сяўбе;
На глебе добрай беларускай
Здабыты словы ўсе яе.
Прапахлі сонцам і падзолам,
Дажджамі, сокамі раслін,
Пад знак рукам яе мазольным,
Што мелі толькі ў сне спачын.
Дачка мая! У жыццёвай прозе
У буднях і святочным днём
Не пакідай яе ў парозе,
Калі ў нечы ўвойдзеш дом.
А. Пысін.
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
I на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
У Дубоўка.
Настаўнік. Даведаемся, ці ёсць сярод вас паэты. 3 прапанаваных слоў складзіце верш пра мову.
Магчымы варыянт: слова, мова, жывое, трапяткое, чулае, мудрае, звонкае, лепшае.
У час працы каманд над заданнямі балельшчыкі адгадваюць інтэрактыўныя крыжаванкі “Пазнай слова”.
Каманды прэзентуюць уласныя вершы. Журы ацэньвае вынік дзейнасці каманд па крытэрыях.


Сэнсавая цэлас-
насць (3 балы)
Разгор-
нутасць (3 балы)
Моўнае адзін-
ства (2 балы)
Даклад-
насць рыфмы (2 балы)
Агульная колькасць балаў (10 балаў)
         

Заданне 2. “Знаўцы”

Настаўнік. У народзе кажуць: прыказка - крыніца мудрасці. А народная мудрасць сведчыць: “Усяму пачатак - родная мова” Праверым, як добра вы ведаеце прыказкі пра мову.

Кожнай камандзе раздаюцца незакончаныя прыказкі. (За кожную правільна дапоўненую прыказку каманда атрымлівае 1 бал.)

Прыказкі для I каманды:
Куляй патрапіш у аднаго...
Ласкавае слова...
Лепш крышку зрабіць...
Меней гавары...
Многа гаворана...
Хто пытае...

Прыказкі II каманды:
Не бойся сварлівага...
Не той сябар, хто мёдам мажа...
Няма тае хусты...
Прымаўкі ды прыказкі...
Рана загоіцца...
Расказалі пра вераб’я...

Даведкі для I каманды:
Куляй патрапіш у аднаго, а трапным словам - у тысячу.
Ласкавае слова лепшае за мяккія пірагі.
Лепш крышку зрабіць, чым багата нагаварыць.
Меней гавары, болей пачуеш.
Многа гаворана, ды мала сказана.
Хто пытае, той не блудзіць.


Даведкі для II каманды:
Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага.
Не той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусны.
Прымаўкі ды прыказкі роднай мовы прывязкі.
Рана загоіцца, а злое слова - ніколі.
Расказалі пра вераб’я, а прыкажуць пра жураўля.


Заданне 3. “Перакладчыкі”

Камандам раздаюцца выказванні для перакладаў. Перамагае тая каманда, якая зробіць менш памылак. Максімальная адзнака за заданне - 8 балаў.

Выказванні для I каманды:
Никакое богатство людей не бывает дороже их родной речи.
Только через родную речь человек может стать белорусом, так как в ней химия и физика, история н ботаника, экономика и культура того, что называется нацией, народом.
Язык - это большое народное сокровище. Его нельзя не уважать, как нельзя не уважать родной народ.
Оно хорошо, а даже и нужно знать соседний язык, но прежде всего нужно знать свой.

Выказванні для II каманды:
Родной язык, будто цемент, связывает людей. Он дает им наилучший способ понимать друг друга, одной мыслью жить, одной доли искать.
Родное слово - это первый нсточник, через который мы познаем жизнь н окружающий нас мир.
Нужно любить, знать и уважать язык своего народа н уметь в совёршенстве владеть им.
Кто забыл своих предков - себя теряет, кто забыл свой язык - все потерял.

Даведкі для I каманды:
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову (Я. Колас).
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка. і культура таго, што называецца нацыяй, народам (Я. Сіпакоў).
Мова - гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ (I. Мележ).
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю (Ф. Багушэвіч).

Даведкі для II каманды:
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць (Цётка).
Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет (Я. Колас).
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю (Я. Колас).
Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову - усё згубіў (У Караткевіч).

Заданне 4. “Эрудыты-мовазнаўцы”

На бліц-апытанне адказваюць капітаны, за кожны правільны адказ - 1 бал.

1. Колькі літар у беларускім алфавіце? (32.)
2. У якім горадзе знаходзіцца помнік літары “ў”? (Полацк.)
3. Як ветліва развітваюцца беларусы? (Да пабачэння.)
4. Ці з’яўляецца літарай апостраф? (Не.)
5. Якім словам беларусы выказваюць згоду? (Так.)
6. Колькі галосных гукаў у беларускай мове? (6.)
7. Як правільна; “прабачце мяне” ці “прабачце мне”? (Прабачце мне.)
8. Ці з'яўляецца галоснай літара “ў”? (Не.)
9. Як правільна: “дзякую табе” ці “дзякую цябе”? (Дзякую табе.)
10. Ці з’яўляюцца парнымі гукі [ц] - [р]? (Не.)

Заданне 5. “Творцы”

Каманды ствараюць і прэзентуюць калажы на тэму “Мова - скарб народа”.
Пакуль журы падлічвае балы, падрыхтаваныя вучні каментуюць прэзентацыю “З гісторыі развіцця беларускай мовы”. (Прэзентацыя змешчана на старонцы “Прэзентацыі” блога “ДапаможНік”)


• Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне каманд.

Настаўнік. Закончым турнір, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, радкамі з твора “10 запаведзяў” Віктара Шведа:

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век,

Спіс літаратуры

• Аляхновіч, А. М. Беларускі дзіцячы фальклор / А. М. Аляхновіч. - Мінск: Беларусь, 1994. - 270 с.
• Арлова, Г. П. Народная педагогіка як сродак выхавання вучняў / Г. П. Арлова. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 144 с.
• Івановіч, А. У. Крынічка народнай творчасці / А. У Івановіч, А. А. Сабіч. - Мінск: Беларусь, 2013.-221 с.
• Калачова. І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання : этнапед. спадчына народаў Беларусі /1.1. Калачова. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 1999. - 179 с.

Яшчэ на гэту тэму:

Знаўцы мовы     Паўтараем, на роднай мове размаўляем