сцэнарыі святаў на беларускай мове

Любоў СОБАЛЬ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Нёманскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы імя I. Гурскага. Роднае слова 2011/08

Напісанае застаецца

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства (VII - IX класы)

1-ы вядучы. Добры дзень, дарагія сябры! Віншуем вас са святам - Днём беларускага пісьменства і друку!
2-і вядучы. Вы, пэўна, падумаеце: “А як жа будзем святкаваць? Не віншаваць жа са святам кожную літару алфавіта, як чалавека з днём нараджэння?”
1-ы вядучы. А можа, і так! Наша азбука і жывое беларускае слова, як і кожны чалавек, мае свой лёс, у якім бывалі і светлыя дні, і змрочныя часы. Кожная літара і да сёння захоўвае не адну таямніцу. Яна з’яўляецца своеасаблівым графічным адбіткам лёсу кожнага з беларускіх першаасветнікаў, якія сваё жыццё прысвяцілі служэнню Слову.
2-і вядучы. Вось, напрыклад, літара “Б”.
1-ы вядучы. Будны Сымон - асоба шматгранная. Мысліцель і пісьменнік, перакладчык і выдавец, адзін з самых адукаваных людзей свайго часу.
2-і вядучы. А літара “Е”?
1-ы вядучы. 3 гэтай літары пачынаецца славутае імя асобы, якая за свае вялікія справы завецца святой Ефрасінняй.
2-і вядучы. Літара “С”...
1-ы вядучы. Скарына - слаўны сын полацкай зямлі. Яшчэ адно імя вядомае ўсяму свету. Менавіта ён - Францыск Скарына - “прынёс свае кнігі дадому” і сцвярджаў упэўнена, што “напісанае застаецца”.
Інсцэніроўка ўрыўка з п’есы “Напісанае застаецца” А. Петрашкевіча, гучыць музыка, на сцэне Нунцый і Скарына.
Скарына. Спадзяюся, што мой народ не стане абвінавачваць мяне ў нясціпласці. Я аддаў яму ўсё, што мог, і здраднікам яго не буду. .. ,Рукапісы не гараць. Напісанае заўсёды застаецца, Я ўпэўнены, што маю працу лепш ацэняць нашчадкі, і толькі іх прысуд лічу сапраўдным.
2-і вядучы. Сапраўды, напісанае застаецца. Засталася памяць пра людзей, якія стваралі кнігі на пергаменце і паперы, багата аздобленыя і сціплыя, рукапісныя і друкаваныя - яны захоўваюць традыцыі і звычаі, нашу мову, культуру, гісторыю.
Гуныць песня “Спадчына” (муз. I. Лучанка, сп. Я. Купалы) у выкананні ансамбля “Песняры”.
1-ы вядучы. Бацькаўшчына... Радзіма... Айчына... Родны край... Старонка родная... Нам трэба ведаць гісторыю нашай зямлі, ведаць імёны і шанаваць подзвігі продкаў, несці подых стагоддзяў у будучыню.
2-і вядучы. Не пагарджаць сваім мінулым, а быць вартым яго.
Звесткі пра сівую даўніну, пра падзеі даўно мінулых гадоў мы, безумоўна, можам знайсці ў летапісах.
Чытальнік.
Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах,
Свой век канчае ён у манастырскіх мурах...
Ён пільна летапіс чацвёрты піша год.
I бачанаму ім - ён годны веры сведак.
Што гут чынілася у даўнія гады,
Што думалі, аб чым спрачаліся тады,
За што змагаліся, як баранілі веру, -
Узнаюць усё гэта патомкі праз паперу!
М. Багдановіч.

1-ы вядучы. Першыя звесткі пра падзеі на тэрыторыі сучаснай Беларусі можна знайсці ў “Аповесці мінулых гадоў”. Яе склаў у пачатку XII ст. манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар.
Чытальнік.
Пад нашэпты пушчаў-бораў,
Пад напевы завірухаў
Летапісец творыць творы,
А ты слухай, шчыра слухай.
Як жылі, як вечавалі,
Як пасля былі ў прыгоне,
Адаб’е, як у крышталі,
Летапісец наш сягоння.
Я. Купала.

2-і вядучы. Шлях да пісьменнасці быў доўгім і складаным. Прынята лічыць, што пачатак яму быў пакладзены каля шасці тысяч гадоў таму, прыкладна ў чацвёртым тысячагоддзі да нашай эры.
Кніга ж на Беларусі з’явілася ў X ст., разам з хрысціянствам. Яна прыйшла ўрачыста, на самае пачэснае месца. Якія б высокія, мураваныя ці драўляныя ні былі дамы ў горадзе і вёсцы, над кожным паселішчам велічна ўзвышаўся храм. А ў цэнтры храма, на спецыяльным прастоле, было месца кнігі - Евангелля - яго . ўрачыста выносілі, яго цалавалі, як ікону, яму кадзілі, на Евангеллі прысягалі сведкі на судах.
Ефрасіння Полацкая... Без гэтага імя не магчыма ўявіць не толькі духоўнае жыццё на Беларусі XII ст., але і гісторыю нашай Радзімы.
Чытальнік.
Вякі,
Нібы туман наддзвінскі сіні,
Сплылі за перакаты на спакой...
Ўскрыліла над зямлёю
Еўфрасіння Асветніцай,
Пакутніцай,
Святой.
Адкрывала школы і вучыла,
Кнігі перапісвала штодня!
Славу здабыло па ўсёй Айчыне
Еўфрасінні Полацкай імя.
В. Іпатава.

1-ы вядучы. Ахвярная праца святой Ефрасінні, як і яе славутых сучаснікаў Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, дазволіла ўзняць культуру на вельмі высокі ўзровень. Праславілася беларуская зямля сваімі сынамі і дочкамі на ўвесь свет.
Чытальнік.
Шмат я на свеце прайшоў, шукаючы ўдачу,
Многа пабачыў.
...Радзімы ж сваёй не мяняў,
як нацельны крыжык,
Ад мовы сваёй не адрокся
ні ў шчасці, ні ў горы.
Мэту маю і надзею, пакуту маю і трывогу -
3 літар, як з кропелек поту,
збіраў я свае першадрукі
Не для цароў венцаносных, абраннікаў Бога,
А для цябе, светласэрцы мой люд чарнарукі.
Як я хацеў,
Каб ты вольнасці здолеў напіцца,
Каб пасяліў заўсёды ў хацінах асвету,
Вокладкі кніг расхінуў -
як адчыніў аканіцы -
I падзівіўся бязмежжу і мудрасці свету.
Г. Бураўкін.

1-ы вядучы. А першы крок да святла, да :пазнання свету - гэта кніга.
Чытальнік.
Я множыў Слова, адліваў у шрыфце,
Па полі белым сыпаў, як з сяўні.
Патрэбна ж людзям столькі дабрыні,
Святла, прачыстай праўды з глыбіні -
Без гэтага ўсяго, хто мы, скажыце?
М. Арочка.

2-і вядучы. Беларускія пісьменнікі прысвячалі Ф. Скарыну ўзнёслыя словы.
Чытальнік.
Асветнік, вучоны
I першадрукар,
Наш гонар -
Францішак Скарына.
Запомні ўсім сэрцам,
Як велічны дар,
Радзімы
Славутага сына.
Праклаў ён дарогу
Да Слова, святла,
Паклікаў змагацца,
Каб вольнай заўсёды
Між вольных магла
Дзяржаваю
Белая Русь
Называцца.
М. Пазнякоў.

Віктарына.

1. Назавіце стваральнікаў славянскай азбукі. (Кірыла і Мяфодзій.)
2. Якая шрыфтаваная графіка ўжывалася ў беларускім пісьменстве? (Кірыліца.)
3. Назавіце імя першай беларускай асветніцы. (Ефрасіння Полацкая.)
4. Які помнік старажытнай беларускай літаратуры стаў асноўнай крыніцай біяграфічных звестак пра Ефрасінню Полацкую? (“Жыціе Ефрасінні Полацкай”.)
5. Назавіце свецкае імя асветніцы. (Прадслава.)
6. Назавіце кірункі асветніцкай дзейнасці Ефрасінні. (Перапісванне і пераклад кнігі, стварэнне школ і інш.)
7. Назавіце імя майстра, які па заказе Ефрасінні зрабіў славуты крыж. (Лазар Богша.)
8. Калі святкуецца дзень памяці святой Ефрасінні? (5 чэрвеня.)
9. Хто выдаў у Празе першыя кнігі Бібліі? (Францыск Скарына.)
10. Назавіце прозвішча вядомага беларускага гуманіста эпохі Адраджэння, аўтара “Песні пра зубра”. (Мікола Гусоўскі.)
11. Хто выдаў у Нясвіжы першую беларускую кнігу “Катэхізіс”? (Сымон Будны.)
12. Хто з дзеячаў беларускай культуры XVII ст. быў выхавальнікам Пятра I? (Сімяон Полацкі.)

Вядучыя падводзяць вынікі віктарыны.
Чытальнік.
Суджана, стаўлена пад перакладзіны.
Сечана, палена, а не аддадзена,
Не парастрачвана і не раскрадзена,
Рупна ў падмуркі на золку пакладзена
Роднае слова.
Хоць яго з поля, як зелле, высеквалі,
Не забывалася ў песні музыкавай,
Не знебывалася ў долі нясытае, -
Намі навечна ў пасевах усыпана
Роднае слова.


Яшчэ на гэту тэму:

Віктарына «Што? Дзе? Калі?»     І слова гучала — чароўнае слова