сцэнарыі святаў на беларускай мове

Людміла ЯРМАШУК, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маларыцкай сярэдняй школы № 2. АленаЛЮЛЬКОВІЧ, настаўнік інфарматыкі Гвозніцкага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад - сярэдняя школа. Роднае слова 2015/2

"На хвалях літаратуры": марскі бой

Пазакласнае мерапрыемства (V клас)

Мэта: абагульніць і сістэматызаваць матэрыял, які вывучаўся на ўроках беларускай літаратуры, высветліць уражанні вучняў ад мастацкага слова; развіваць маўленне вучняў; спрыяць выхаванню здаровага духу спаборніцтва.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, дыпломы, чыстыя аркушы паперы для членаў журы.
Арганізацыя гульні: можна выбраць асобных удзельнікаў ці некалькі каманд; выбраць членаў журы.

Апісанне гульні: гульня марскі бой "На хвалях літаратуры"* створана пры дапамозе камп'ютарнай праграмы Microsoft Office PowerPoint: і складаецца з 27 слайдаў. Колькасць і складанасць пытанняў на гульнёвым полі вар'іруецца ў залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці класа, аб'ёму вывучанага матэрыялу, а таксама ад таго, колькі будзе затрачана часу на пазакласнае мерапрыемства. Прапануюцца пытанні простыя, складаныя і займальныя.
Гульня можа быць не толькі каманднай, але і індывідуальнай, дзе пры дапамозе трыгераў вучань сам выбірае варыянты правільных адказаў. Пры гэтым правільны адказ падсвечваецца зялёным колерам, а памылковы - чырвоным.
Перавага ў параўнанні з традыцыйнымі сродкамі навучання: вучань мае магчымасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў. Павышаецца ўнутраная матывацыя да спазнавання роднай мовы і літаратуры.
Гэтую гульню могуць актыўна выкарыстоўваць настаўнікі іншых прадметаў, бо колькасць пытанняў і самі пытанні можна змяняць.

Правілы: 1) дысцыпліна ў камандзе - аснова поспеху; 2) парушэнне дысцыпліны прыводзіць да штрафаў (5 балаў); 3) на пытанні каманды адказваюць па чарзе; 4) калі каманда, што "страляе", не трапляе ў карабель, то яна атрымлівае магчымасць адказаць на пытанне (10 балаў); 5) калі каманда адказала на пытанне правільна, то яна мае права наступнага ходу; 6) калі каманда памылілася, то права адказу пераходзіць да наступнай каманды; 7) калі ўсе каманды памыліліся, то адказ на пытанне высвечваецца на экране і балы камандам не залічваюцца; 8) "патоплены" карабель прыносіць 10 балаў.

Пытанні да гульні:

А1. Вядомая асветніца зямлі беларускай (Еўфрасіння Полацкая).
А2. Каго мы называем беларускім першадрукаром? (Францыск Скарына.)
АЗ. Што адгукаецца, але не называецца? (Рэха.)
А4. Закончыце прымаўку: "Не той сябра, хто мёдам мажа..."("... а той, хто праўду кажа").
Б1. Назавіце твор і аўтара па яго героях: Галіна, Васілёк, Барына ("Ля вогнішч начлежных", М. Танк).
БЗ. Назавіце твор і аўтара па яго героях: Алесь, Костусь, Уладзя ("На рэчцы", Я. Колас).
Б4. Назавіце твор і аўтара па яго героях: Зюк, Вінцусь "Датрымаў характар", А. Гарун).
Б5. Закончыце прыказку: "Ваўкоў баяцца - ("...у лес не хадзіць").
В1. Назавіце сапраўднае імя і прозвішча Якуба Коласа (Канстанцін Міцкевіч).
В2. Кавалак тканіны, якім засцілаюць стол (Абрус).
83. Хто з беларускіх паэтаў з'яўляецца аўтарам верша "Калі ласка"? (Пятрусь Броўка.)
84. Як сказаць вусная народная творчасць адным словам? (Фальклор.)
85. Як перакладаецца з англійскай мовы фальклор"*. (Народная творчасць.)
Г2. На якія тры віды падзяляюцца казкі? (Чарадзейныя, бытавыя, казкі пра жывёл.)
ГЗ. Як яшчэ называюць беларусы маргарытку? (Стакротка.)
Г5. Як называецца самы напружаны момант у творы? (Кульмінацыя.)
Д1. Што такое абразок. (Невялікая п'еса.)
Д2. Каго раней называлі дарэктарам*. (Наёмнага настаўніка.)
Д4. Як называецца прыдуманае імя і прозвішча, якімі аўтары падпісваюць свае творы? (Псеўданім.)
Д5. Якія дзве літары беларускага алфавіта можна з'есці? ("ка" "ша").