сцэнарыі святаў на беларускай мове

КУРАЧУК С.Д., галоўны бібліёграф Кобрынскай ЦРБ.

Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы

На экране - карта Беларусі
Гучыць песня «Молитва» (муз. А. Молчан, сл. Я. Купалы)


Чытач.
На карце вялікага свету
Яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета,
Крынічнай вады глыток.
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.
I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла: Беларусь!
Ю. Свірка. Твая Беларусь

Вядучы 1. Прывітанне, паважаныя сябры! Мая краіна, мая Бацькаўшчына - усяго чатыры словы, але ж, якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут…
Вядучы 2. Лічым, што словы Якуба Коласа з паэмы “Новая зямля” дапамагаюць нам лепш зразумець сэнс слоў “Родны кут” :
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы.
Не раз утомлены дарогай
Жыццём вясны маёй убогай
К табе ў думках залятаю
І там душою спачываю.
Я. Колас
На экране – прырода Беларусі, слайды на тему «зямля пад белымі крыламі»

Вядучы 1. Да, гэта так.. Мы можам знаходзіцца ў любой з краін свету, але ў нашым сэрдцы заўсёды будзе жыць Беларусь. У нас прыгожая еўрапейская краіна, якую вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч паэтычна назваў "зямлёю пад белымі крыламі". Гэтыя словы сталі сімваламі Беларусі. Досыць сказаць іх - і ўяўляеш сабе нашу цудоўную Радзіму. А яшчэ яе клічуць сінявокай - з-за вялікай колькасці блакітных азёр і рэк. Навогул існуе шмат слоў-сімвалаў, якія дазваляюць беспамылкова разумець, што гаворка ідзе менавіта пра Беларусь: Францыск Скарына, рэспубліка-партызанка, Брэсцкая крэпасць-герой, Хатынь, Белавежскі зубр, слуцкія паясы, бульба… (зварот да аўдыторыі - давайце працягнем гэты спіс). Так, спіс можна працягваць. Мы, як бібліятэкары, не можам не ўнесці ў яго і Нацыянальную бібліятэку Беларусі як сімвал імкнення беларускай нацыі да ведаў, адукацыі. І так, гэта прызнаныя неафіцыйныя сімвалы Беларусі ў свеце.

Чытач.
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай -
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край! У густых садах ты красуешся,
Сілай поўная маладой,
У агнях уся ярка свецішся,
Разліваешся збажыной.
Славай слаўная ты быліннаю,
Залатою сваёй красой,
Майскай песняю салаўінаю
І вясёлкамі над ракой …
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай -
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край.
(У. Карызна)

Вядучы 2. Сябры! Беларусь - гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, гэта бясконцыя жылы рэк і люстэркі азёр, але гэта і маральны, духоўны скарб народа, які ні ў якім разе нельга страціць, гэта захаванне традыцый, святынь народа, да якіх адносіцца і галоўныя афіцыйныя сімвалы краіны. Сёння мы пагаворым пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, адзначым значэнне элементаў сімволікі, прасочым, як яны адлюстроўваюць гісторыю краіны.
На экране – дзяржаўная сімволіка Беларусі

Вядучы 1. Зварот да гэтай тэмы заканамерны, паколькі быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і не ведаць сімволіку сваёй краіны, недапушчальна. Павага да яе - гэта павага да сваёй зямлі, свайго народу. Краіна толькі тады незалежная, калі яна можа захоўваць свае святыні, і перш за ўсё самыя галоўныя сімвалы краіны - герб, сцяг, гімн.
Вядучы 2. Як і ўсе незалежныя, суверэнныя краіны свету Беларусь мае сваю дзяржаўную сімволіку. Грамадзяне любой цывілізаванай дзяржавы паважаюць сваю сімволіку. Дзяржава, якая не ахоўвае свае святыні, не вучыць новыя пакаленні разумець іх мову, паважаць, берагчы і абараняць, рызыкуе не толькі свабодай, але і будучыняй свайго народа, Радзімай сваіх дзяцей.
На экране - артыкул 19 Канстытуцыі ”Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.
На экране – пашпарт грамадзяніна Беларусі, прысяга салдата і Прэзідэнта

Вядучы 1. Дзяржаўныя сімвалы прысутнічаюць на працягу ўсяго жыцця. З'яўляючыся на свет, маленькі чалавек атрымлівае свой першы ў жыцці дакумент - сведчанне аб нараджэнне, заверанае пячаткай з гербам, а затым - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Пад дзяржаўным сцягам прысягаюць Радзіме і Прэзідэнт, і малады салдат.
Герб і сцяг азараюць наша жыццё ад нараджэння да смерці. Калі здараецца ўсенароднае гора, калі гіне ці памірае хто-небудзь з дастойных сыноў Айчыны, да сцягоў прымацоўваюць чорныя жалобныя ленты, і самі сцягі схіляюцца - перад памяццю паважаных грамадзян. Паклон сцяга - гэта паклон усяго народа. Дзяржаўныя знакі клічуць грамадзян да выканання свайго абавязку, да подзвігаў і рэкордаў.
На экране – Дзень дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Вядучы 2. Наша беларуская сімволіка яшчэ маладая. Усенароднае прызнанне яна атрымала на рэферэндуме 1995 года, і майскі каляндар папоўніўся Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які мы адзначаем у другую нядзелю мая. Гэты дзень – гэта не толькі прыгожы рытуал. Гэта свята Беларусі, яе суверэнітэту і адзінства нацыі.
На экране – герб Беларусі.
Гучыць верш «Герб державы Белорусской» Б. Спрынчана.


Чытач.
"Герб державы Белорусской"
Излучает он чудесный свет.
У него - высокая судьба,
И, пожалуй, в целом мире нет
Благородней нашего герба.

Не гривастый лев и не орёл,
И не рыцарь, вскинувший клинок, -
Утреннего солнца ореол,
Из колосьев и цветов венок.

Гармонично сочетает герб,
Воедино сопрягает он
Солнце и колосья, свет и хлеб,
Человеком чтимый испокон.

В ярких, выразительных тонах -
Колоски, цветы родных полей.
В толстых геральдических томах
Нет герба красивей и светлей.

И как этот герб, из года в год, -
Взор, лаская, душу веселя, -
Пусть цветёт, чтоб в счастье жил народ,
Наша белорусская земля!
Б. Спринчан

Вядучы 1. Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь…У iм кожная дэталь мае важнае значэнне i дае зрокавыя, наглядныя i ў той жа час важныя звесткi пра нашу краiну, наш народ.
Герб Беларусі ўяўляе сабою зялёны контур нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контуру змешчана пяціканцовая зорка. Герб абрамлены вянком з залатых жытніх каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны (ружовы колер), злева - ільну.
Вядучы 2. Што ж сімвалізуе кожны элемент герба? Давайце разам разбярэмся.
Першае, на што зверне ўвагу кожны, - гэта зялёны контур тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь на геаграфiчнай карце. Зялёны контур – у залатых промнях узыходзячага Сонца. Гэта сiмволiка зразумелая кожнаму - усе свае думкi грамадзяне скiроўваюць да Айчыны. Беларусь - гэта наша зямля: нам чужой не трэба, але сваёй мы не аддадзiм нi пядзi! Мы захаваем яе ў тых межах, у якiх яна нам перададзена папярэднiмi пакаленнямi. Контур сімвалізуе тэрытарыяльную цэласнасць краіны і яе межы, а таксама самастойнасць беларускага народа і мірны характар яе дзейнасці.
Асноўнай канструкцыяй кампазіцыі герба з'яўляецца малюнак зямлі і ўзыходзячага сонца. Гэта два сімвалы жыцця. Першы - зямля - аснова ўсяго жывога. Другі - Сонца - старажытны касмічны знак, якая азначае крыніцу жыцця, жыццёвую сілу. Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспублiка Беларусь успрымае ўсе народы зямлi як раўнапраўных партнёраў, гатова з iмi сябраваць i гандляваць, абменьвацца ведамi i сваiмi таварамi. Яднанне Зямлi i Сонца – галоўны знак жыцця.
Пяцiканцовая зорка – сiмвал мужнасцi i высокiх памкненняў, знак бяспекі. Размяшчэнне зоркі ў верхняй частцы герба сімвалізуе абарону Радзімы.
Вядучы 1. Контур краiны знаходзiцца ў сярэдзiне герба, утворанага вянком з залатых каласоў, пераплеценых з аднаго боку ружовымi кветкамi канюшыны, з другога – блакiтнымi кветкамi ільну. Вянок, звiты з каласоў жыта, са старадаўнiх часоў меў свяшчэнны сэнс для ўсiх славянскiх народаў. Мы, беларусы, адносiмся да славян – адной з буйнейшых у Еўропе этнiчных груп. Славяне верылi, што пучок або сноп хлебных каласоў – лепшы спосаб звароту да Божых сiл з просьбай аб пасланнi цi дараваннi новага ўраджаю i працвiтання. Вянок з каласоў, пераплеценых кветкамі канюшыны і лёну - знак памяці, бесперапыннай сувязі пакаленняў. Жыта - галоўная збожжавая культура нашай рэспублікі, а канюшына і лён - асноўныя культуры сельскай гаспадаркі Беларусі. Вянок з каласоў сімвалізуе невычарпальную ўрадлівасць беларускай зямлі і шчодрасць беларускага народа.
Каласы герба абвiты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знiзу ёсць надпiс залацiстага колеру – «Рэспублiка Беларусь».
Традыцыйныя і колеры герба. Залаты сімвалізуе багацце і веліч, чырвоны - сілу і мужнасць, сіні - славу і вернасць, зялёны - волю і надзею.
Такiм чынам, Дзяржаўны герб нашай краiны – гэта своеасаблiвая кнiга пра беларускi народ.

На экране – флаг Беларусі
Вядучы 2. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі.
Звычайна гавораць, што наш сцяг мае два колеры – чырвоны, зялёны, але гэта не так, бо беларускi нацыянальны арнамент чырвонага колеру размешчаны на белым полi, i такім чынам - наш сцяг трохкаляровы.
Што азначаюць гэтыя тры колеры? (пытанне да аудыторыі).
Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сiмвалiзуе кроўныя сувязi, барацьбу за справядлiвую справу.
Зялёны колер – гэта колер прыроды, колер палёў i лясоў, якiя займаюць большую частку тэрыторыi нашай краiны. Трэба адзначыць, што традыцыя шанавання зялёнага колеру ў Беларусі досыць старажытная. Гэта колер дабра, развіцця, міру.
Белы колер – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лiчаць, што назва нашай краiны – Беларусь – звязана з непахiснай воляй да свабоды. Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысцiнi i мудрасцi.
Вядучы 1. Прыгледземся больш уважлiва да арнаменту. Дарэчы, у аснову яго пакладзены ўзор "Узыходзячае сонца", вытканы на ручнік у 1917 простай сялянкай з в. Касцелішча Сененскага павета Матронай Маркевіч. У цэнтры арнаменту ромб з тоўстымi «кручкамi», цi «вёсламi», якiя азначаюць вечнасць i рух. А сам ромб – гэта сiмвал засеянага поля. Арнамент сімвалізуе працавітасць, працоўнае майстэрства беларускага народа, а таксама ўрадлівасць зямлі.
Такiм чынам, беларускi сцяг адлюстроўвае важныя звесткі пра нашу краіну, расказвае гiсторыю беларускага народа, заклiкае да ажыццяўлення самых высокiх памкненняў да свабоды, росквiту i дружбы народаў.

Чытач.
Страна моя, родная Беларусь,
Пусть над тобой всегда свободно реет
Наш флаг, в котором радостно слились
Цвета, которые нам всех милее:
Зеленый цвет полей, лугов, лесов,
И красный цвет- цвет жизни и надежды,
И белый цвет, как символ всех веков,
Хранящих в сердце и любовь, и верность.

На экране – цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцягу ў Мінску.
Вядучы 1. Усе мы былі сведкамі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга ў сталіцы нашай Радзімы, якая адбылася 2 ліпеня 2013 года і ў якой прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. На цырымоніі адкрыцця была закладзена новая патрыятычная традыцыя прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь як сімвалу незалежнасці і дзяржаўнасці. Плошча Дзяржаўнага сцяга размешчана ў Мінску на праспекце Пераможцаў. Яна ўяўляе сабою круг радыусам 50 м. Уздоўж пешаходнай дарожкі размешчаны сем гранітных стэл з гербамі абласцей і Мінска. Сіметрычна з двух бакоў ад 24-х мятровай лесвіцы размешчаны стэлы з тэкстам Дзяржаўнага гімна і геаграфічнай картай Беларусі.

На экране – словы гімна Рэспублiкi Беларусь (гучыць фанаграма гімна Беларусі)
Вядучы 2.
Слаўся, зямлі нашай слаўнае імя
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці – Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Памкненнi нашага народа выказаны ў Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь. Беларускі гімн - галоўная ўрачыстая песня краіны. Ён напiсаны на словы верша «Мы - беларусы» Мiхася Клiмковiча i Уладзiмiра Карызны, музыка Несцера Сакалоўскага i зацверджаны Прэзiдэнтам РБ А.Р. Лукашэнкам 2 лiпеня 2002 года. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца: пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім прысягі; пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
у час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній; у час правядзення цырымоній сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў з афіцыйнымі візітамі; пры правядзенні воінскіх рытуалаў; пры афіцыйных цырымоніях у час спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца: пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыцці Рэспублікі Беларусь, у гонар знакамітых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў.
На экране –сімволіка Брэсцкай вобласці
Вядучы 1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі таксама маюць свае геральдычныя сімвалы. Больш 20 гарадоў Брэсцкай вобласці маюць свае афіцыйна зацверджаныя гербы. Кобрын у іх ліку.
На экране –геральдычныя сімвалы Кобрыншчыны.
Дата 22 ліпеня 2004 года важнай вяхой увайшла ў гісторыю Кобрыншчыны. У гэты дзень Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ №340 "Об утверждении официальных геральдических символов Кобринского района ". Наш раён мае герб, сцяг і гімн. Але аб гэтым больш падрабязна мы пагаворым на наступным уроку Айчыны.
Вядучы 2. Дарагія сябры! Вось і падышоў да завяршэння першы ўрок, які можна назваць урокам Айчыны. Другі будзе прысвечаны геральдычным сімвалам Кобрыншчыны.
Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, што мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а беларусы ніколі не забывалі пра свой сцяг і герб, якія сімвалізуюць жыццеўстойлівасць, працавітасць і надзею на шчаслівую будучыню. Герб, флаг і гімн – яны як пашпартныя даныя нашай Радзімы, а значыць, іх гісторыі. Гэта гісторыя Беларусі – наша з вамі!
Чытач.
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля...
Н. Гілевіча «Я– беларус!»

Віктарына

Растлумачце паняцце "геральдыка".
(Геральдыка або гербазнаўства — сістэма ведаў пра гербы, правілы іх складання і выкарыстання, гістарычная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя і стварае новыя гербы.)

Якая ўстанова займаецца пытаннямі сімволікі, геральдыкі як дзяржаўных, так і гістарычных, тэрытарыяльных?
(Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)

Што адносіцца да знакаў суверэнітэту любой дзяржавы?
(Сцяг, герб, гімн. Для любой дзяржавы яны існуюць у трыадзінстве)

Калі ў сусветнай практыцы стала складвацца трыадзінства сцяга, герба, гімна?
(У XIX ст.)

Што такое герб, калі ўзніклі першыя гербы?
(Герб — гэта выява з пэўнымі сімвалічнымі фігурамі (знакамі), якія адлюстроўваюць гістарычныя традыцыі яго ўладальніка (горада, дзяржавы, роду). Слова "герб" паходзіць з нямецкай мовы і азначае "спадчына". Аднак выява становіцца гербам толькі тады, калі яна набывае юрыдычнае замацаванне і сацыяльнае прызначэнне грамадства. Першыя гербы ўзніклі ў канцы XI—XII cт. у час крыжовых паходаў.)

Правобразы гербаў. Іх назва.
Татэм- абагатвораная жывёла, што лічыцца родапачынальнікам племені. Многія даследчыкі бачаць у татэмах правобразы гербаў. У старажытных рымлян - ваўчыца, у індзейскага племені - чарапаха. Афіны ўшаноўвалі выяву савы. Нашы продкі ўшаноўвалі мядзведзя і ваўка.

На гербах якіх беларускіх гарадоў прысутнічаюць малюнкі жывёл?
(Ваўкавыска — галава ваўка, Гародні — алень, Слуцка — конь, Гарадка Віцебскай вобласці — леў, Копысь Аршанскага раёна — заяц, Старай Беліцы Гомельскага раёна — рысь.)

Што такое Дзяржаўны герб? Якія яго мэты?
(Герб – эмблема дзяржавы. Герб з’яўляецца знакам краіны, які адрознівае яе ад іншых. Мэта герба – даць у ўмоўных сімвалах уяўленне аб краіне, яе нацыянальных асаблівасцях, багацці, магутнасці, эканамічным становішчы).

Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне. Зялёны колер тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў. Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова?
(Герб Рэспублікі Беларусь)

Што ўяўляе сабою Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь?
(Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сярэбранае поле, у якім размешчаны зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Поле абрамлена вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі льну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зяленай стужкай, у сярэдняй частцы якой, у аснове герба, напісаны ў два радкі золатам “Рэспублікі Беларусь”).

Чаму ў гербе нашай краіны вянок з каласоў, кветак ільну і канюшыны?
(Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу. Блакітныя кветкі льну і ружовыя кветкі канюшыны - найболъш характэрныя асаблівасці беларускай зямлі, сімвалізуюць працу сялян і іх сувязъ з прыродай).

Колькі колераў на сцягу Рэспублікі Беларусь?
Тры- чырвоны, зялёны і белы.

Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер служыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства. Гэта знак шчаслівага жыцця. Зялёны колер – Прырода, гэта палі, лясы краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Што сімвалізуе белы колер і арнамент?
(Белы колер – колер свабоды,маральнай чысціні і мудрасці. Арнамент сімвалізуе працалюбства, працоўнае майстэрства)

Што ўяўляе сабою Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь?
(Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з дзвюх палос: верхняй - чырвонага колеру і ніжняй - зялёнай Суадносіны чырвонага і зялёнога колераў 2:1. Суадносіны шырыні сцяга да яе даўжыні - 1:2. Ля дрэўка размешчапы беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі).

Хто выканаўца арнамента, які ляжыць у аснове Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь?
(на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь адлюстравана частка найбольш старажытнага і тыповага беларускага нацыянальнага арнаменту – “Узыходзячае сонца” – вытканага ў 1917 годзе простай сялянкай Матронай Маркевіч з вескі в. Касцелішча Сененскага павета)

Дзе можна ўбачыць Дзяржаўны сцяг Рзспублікі Беларусь?
(Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь узняты над будынкамі важнейшых дзяржаўных устаноў: рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, на будынку Савета Міністраў РБ, на будынках органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ, на будынках судоў РБ, мясцовых выканаўчых органаў – пастаянна. Ва ўрачыстыя і святочныя дні імі ўпрыгожваюць дамы і вуліцы. Яны вянчаюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой. У памяшканнях для галасавання – у дні выбараў і рэферэндумаў; у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковым статутам; на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь; на спартыўных арэнах – у час правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў)

Герб і Сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ў выніку ўсенароднага галасавання. Калі адбыўся рэферэндум, у выніку якога былі прыняты сучасныя Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь?
(14 мая 1995г.)

Што такое гімн?
(Слова "гімн" у перакладзе з грэчаскага азначае "урачыстая песня". Гімны могуць быць разнастайныя: дзяржаўныя, ваенныя, рэлігіёзныя, у гонар гістарычнай падзеі ці героя)

Што вы ведаеце пра Дзяржаўны гімн Беларускай ССР?
(Дзяржаўны гімн Беларускай ССР зацверджаны указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 24 верасня 1955 г. Ім стала песня "Мы - беларусы” Яе aўтары: тэксту - паэт Міхась Клімковіч, музыкі - кампазітар Несцер Сакалоўскі)

Якія вы ведаеце беларускія гімны?
(“Беларуская марсельеза”, “Пагоня”, “Радзіма мая дарагая”, “Люблю наш край”, “Магутны Божа”, “Красуй, Беларусь!”)

Гімн расказвае пра мінулае беларускага народа, жадае славы, росквіту, вечнага жыцця Беларусі, заклікае любіць і шанаваць нашу Радзіму. Хто з’яўляецца аўтарам музыкі і тэксту Дзяржаўнага гімна? Калі ён быў прыняты?
Верш "Мы - беларусы" напісалі паэты Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна, музыка Несцера Сакалоўскага. Ён зацверджаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка 2 ліпеня 2002 г.

Якімі заканадаўчымі актамі зацверджана дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь?
Канстытуцыя РБ, Закон Республики Беларусь от 5 июля 2004 года, в ред. от 8 июля 2015 г. № 283-З “О государственных символах Республики Беларусь”

Калі наша краіна атрымала назву “Рэспубліка Беларусь?”
(19 верасня 1991 г.).

Яшчэ на гэту тэму:

«Дыямент жывы вякоў»     Зямля бацькоў - зямля святая