сцэнарыі святаў на беларускай мове

Загадкі і вершы на Дзень ведаў

Вершы

Верасень.

Адплывае на воблаках лета
У далёкі нязведаны свет.
І чырвонай рабінай сагрэта
Цішыня ў пажаўцелай траве.
В. Шніп

Празваніў і змоўк званок.
Пачынаецца урок.
Мы за парты дружна селі
І на дошку паглядзелі…
Л. Дзям’янаў

Першае верасня.

Хлопчыкі і зайчыкі
Весела спяшаюцца
Незвычайны сёння дзень -
Заняткі пачынаюцца.

Мой клас.

Свеціць сонейка ў акно
Я ў свой клас прыйшоў даўно.
Хутка празвініць званок,
Усіх пакліча на урок.

За вучобу.

Адшумела лета каласамі,
Адспявала ў пушчы і ў бары.
Клас заліўся звонка галасамі,
І за парты селі мы сябры.
А. Дзяружынскі

Падручнікі, сшыткі
Купіла мне мама.
У школу з сябрамі
Пайду я таксама.
П. Шыбут

У клас расчыненыя дзверы:
Дошка, крэйда, ліст паперы,
Стол і крэсла, парты ў рад,
Тут вучыцца кожны рад.

* * *

Бывай гаманлівае звонкае лета!
Нясём мы у класы вясёлкі букетаў.
Мы бор абуджалі гамонкай вясёлай.
Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу.
П. Прануза

Раніцою залацістай
У клас мы радасна ідзём.
Там утульна, светла, чыста.
Школа - наш любімы дом.
Я. Журба

З часоў далёкіх, самых даўніх,
Які б яму не выпаў лёс,
Да вучняў ідучы настаўнік
З сабой у сэрдцы сонца нёс.
М. Чарняўскі

Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:
У руках дзяцей жывыя кветкі,
Усмешак промні у вачах.
Сышліся класныя сямейкі
На урачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
В. Жуковіч

Зазвініць званок.

Раніцаю ў школу мы прыйшлі ізноў.
Колькі тут вясёлых жартаў і размоў!
- Што рабілі ўлетку?
- Дзе былі сябры?
Гэты - на палетку.
Гэты - у бары.
Той лугі абшарыў між высокіх траў
Кветак на гербарый безліч назбіраў.
Адплывае ў просінь лёгкі туманок.
Сёння роўна ў восем зазвініць званок.
А. Вольскі

Свята ў будзень.

Заціх на лузе звон пчаліны,
Замоўк у лесе хор птушыны,
Заглухла музыка жніва.
І першым ранкам вераснёвым
Спяшаецца з настроем новым
Да школы роднае дзятва.

Сышліся класныя сямейкі
На урачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
Краіна ведаў адчыняйся!
Ніколі, шчасце, не канчайся,
Вучыцца - шчасце і вучыць!
В. Жуковіч

Звініць званок, рассыпаў смех наўкола -
Ён сумаваў без нас у вольны час.
Дзень добры, верасень!
Дзень добры, школа!
Дзень добры, наш утульны, светлы клас.
М. Чарняўскі

У верасні, у верасні
Хапае ўсім работ.
Дзятва да школы ў верасні
Спяшаецца штогод.
А. Вольскі

Верасень.

Мне верасень руку падаў:
- Ты ў школу свой партфель сабраў?
- Сабраў партфель і сам сабраўся,
І з вольным летам развітаўся.
- Куды ж цяпер твой дзень імчыцца?
- Вучыцца, Верасень, вучыцца.
С. Панізнік

Загадкі

Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі
Лугі пакасілі, стагі завяршылі.
Лістота лятае, дождж не сціхае
Калі гэта бывае?

Дом - палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.
Радасць свеціцца наўкола,
Ну, вядома, гэта ________.

Ва узорных школах ёсць яна -
Парадак без прынукі,
А ў інстытутах - галіна
Асобнае навукі.
(Дысцыпліна)

На зямлю садзяцца сумна
Жоўценькія матылі.
Пэўна ў іх пра тое думы,
Як зялёнымі былі.
(лістапад, восень)

Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі,
У зямлі увяз…
Вашым ножкам - гразь.
(дождж)

У працы не знаю спачыну
Усюды найперш за сталом.
З майго языка за хвіліну
Злятае паўметра слоў.
(ручка, аловак)

Рана - росна, у дзень - млосна,
А вечарам - камарыкі.
(гультай)

З галінкі збіты ветрам
Ён на зямлю не лёг.
А кружыцца ў паветры,
Як жоўты матылёк.
(ліст)

Яшчэ на гэту тэму:

Дзень ведаў     Свята першага званка