сцэнарыі святаў на беларускай мове

К. М. ЛЯШКЕВІЧ, настаўніца Астрамечаўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна. Пачатковая школа Красавік 1996г.

Святое слова "хлеб"

Сцэнарый ранішніка

У класе стаіць стол, накрыты льняным абрусам. На ім пірагі, бліны, хрушчы, пячэнне (усё гэта можна напярэдадні спячы разам з дзецьмі). На прыгожым ручніку ляжыць каравай. Маленькі жытнёвы снапочак вісіць на сцяне над сталом, побач плакат з надпісам: “Святое слова “хлеб”. Іншыя сцены ўпрыгожаны плакатамі, якія расказваюць, “як хлеб прыйшоў на стол ”. У класе аформлена выстаўка збожжавых культур (снапкі і зерне ў шклянках).
Гучыць музыка. Настаўнік запрашае за стол пачэсных гасцей.


Настаўнік. Паважаныя госці! Сёння ў нашай хаце свята. Яно прысвечана хлебу — сімвалу жыцця і працы. 3 даўніх часоў сустракалі хлебам-соллю жаданых гасцей, зернем жыта абсыпалі маладых, каб жылі яны дружна і багата.
1-ы вучань.
Зернем нівы засявалі
Хлебаробы ў весні час,
Сэрцам шчодрым сагравалі,
Клапаціліся пра нас.
Рупнай працай, цёплым ветрам
I расою пахне хлеб.
Нібы сонейка над светам,
Ён заўсёды на стале,
1- я вучаніца.
Без хлеба яда — не яда,
А з хлебам — усмак і вада.
2- і вучань.
Спрадвеку чалавеку хлеб
Адной з важнейшых быў патрэб.
Народ назваў, відаць, таму
Хлеб галавою усяму.

Настаўнік. Дзеці! Слова “жыта” паходзіць ад слова “жыццё”. Ёсць хлеб — значыць, ёсць і жыццё. Калі жыта вырастае, яго жнуць. На вялікіх палетках — камбайнамі, на невялікіх — сярпом. Шмат прыгожых песень і вершаў складзена пра жнеек.
2-я вучаніца.
Як сама царыца ў залатой кароне,
Йдзе яна ў вяночку паміж спелых гоняў.
Каласкі хінуцца перад ёй паклонна.
Дзівіцца ігруша на мяжы зялёнай.
А яна, царыца, весела, шчасліва
Карануе песняй маладое жніва.
Смела йдзе да сонца, ўся сама, як сонца.
Гэта жнейка наша ў нашае старонцы.
Настаўнік. Калі ўсё жыта зжалі, людзі радуюцца ўраджаю. Давайце і мы ўявім сябе на свяце дажынак і паводзім свой карагод.

Дзеці становяцца ў круг. Дзяўчынкі -— у вянках з каласкоў і васілёчкаў. У сярэдзіну круга выходзіць хлопчык, апрануты Ураджаем. Вучні спяваюць і танцуюць.

Весяліся, народ,
Ў полі ўсё дажалі,
Госцейкі, віншуем вас
3 новым ураджаем!
Вось так, вось так
Скажам мы дарэчы,
Вось так, вось так —
Будзе хлеб у печы.
Ураджай, ураджай,
Вунь які пузаты,
Як у скокі ён пайшоў,
Аж трасецца хата.
Цілі-цілі-цілі-цім —
Скрыпачка зайграла,
Цілі-цілі-цілі-цім —
Весела ўсім стала!
Настаўнік. Хлеб!.. Якое кароценькае гэта слова, але колькі сіл, колькі працы патрэбна для таго, каб вырасціць хлеб. Тут і праца сейбіта, які кінуў зерне ў зямлю, і праца вучонага, які вывеў новы гатунак зерня, і праца інжынера, рабочага — стваральнікаў новай тэхнікі. 3 даўніх часоў хлеб для нашага - народа быў святыняй.
3-і вучань.
Я знайшоў на ржышчы
Што дзеўкі ў полі за'пяюць,
А тоны голасна над нівай
Пераліваюцца, плывуць.
Усё ў краю тым сэрцу міла,
Бо я люблю край родны мой,
Дзе з шчасцем першым я спазналась
I з гора першаю слязой.
(К. Буйло.)
Вядучы.
Багатая беларуская мова прыказкамі, прымаўкамі. Памерлі ўжо людзі, якія сказалі мудрыя словы, а прыказкі працягваюць жыць.
Дзяўчынка і хлопчык (па чарзе).
Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.
На Радзіме і паміраць лягчэй.
У родным лесе і куст родны.
У сваім краі, як у раі.

Вядучы. А зараз правядзём гульню-конкурс “Хто хутчэй?”. Будзем чытаць скорагаворкі.
Ехаў Пракоп з Пракопіхаю і мапым Пракапяняткам.
На рэчцы Лука спаймаў рака ў рукаў.
Вядучы. Сёння мы падрыхтавалі хвілінку- весялінку.

(Дзеці па чарзе расказваюць кароткія смешныя гісторыі.)

Маленькі хлопчык прынёс дадому чарапаху.
— Навошта яна табе? — пытаецца маці.
— Хачу праверыць, ці праўда, што яна жыве 200 гадоў.
* * * *
Марынка, ты вельмі непаслухмяная дзяўчынка. Адны непрыемнасці праз цябе. Я ўся пасівела.
— Мамачка, калісьці і ты, напэўна, не слухалася. Паглядзі, колькі сівых валасоў у бабулі.
* * * *
— Дзядуля, а ты быў маленькі?
— А як жа, унучак. I ў першы клас хадзіў, як і ты.
— Відаць, смешны быў ты ў школе са сваёю барадою?
* * * *
— Ты не бойся, — супакойвае маці сына перад кабінетам зубнога ўрача. —Нічога тут табе не зробяць.
— Тады чаго мы сюды прыйшлі?

Вядучы. Ці любіце вы загадкі? А як вы думаеце, для чаго загадваюць загадкі? Правільна, яны вучаць думаць, развіваюць кемлівасць, фантазію. Дык давайце падумаем разам.
Жывы — чорны, памрэ — чырвоны. (Рак.)
Зубастыя, а не кусаюцца. (Граблі.)
Высока стаіць, навокал глядзіць, у белай кашулі і люльку курыць. (Комін.) Каля носа ўецца, а ў рукі не даецца. (Дым.)
А цяпер вы самі загадайце загадкі, і мы ўсе будзем іх адгадваць.

(Дзеці прапануюць загадкі.)

Вядучы. Паслухайце адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта.
Прыслухаўся першы:
— Відаць, жаўранак.
— Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.
А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:
— Ды гэта ж зямля наша спявае.
Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас і песні, і танцы такія прыгожыя.

(Дзеці выконваюць падрыхтаваны па выбару настаўніка танец і ўсе разам спяваюць беларускую народную песню.)

Яшчэ на гэту тэму:

Хлеб — здароўе, наша сіла!     Хлеб услаўляем!