Л. В. БАЗЫЛЬЧЫК, настаўніца СШ № 55 г. Мінска. Пачатковая школа 08.2004
Муры старажытных замкаў
Урок па курсу Мая Радзіма — Беларусь
Тэма: "Пад сценамі старажытных замкаў".
Мэта: паказаць ролю замкаў як буйных і добра ўмацаваных пунктаў абароны ад ворагаў.
Задачы: сфарміраваць агульнае ўяўленне аб старажытных замках Беларусі, пазнаёміць з іх галоўным прызначэннем, знешнім выглядам, а таксама з сучасным станам замкаў; развіваць цікавасць да мінулага нашага краю, уменне вылучаць галоўнае ў матэрыяле, што вывучаецца; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага беларускай зямлі, павагу да нашых продкаў, якія ўзводзілі такія велічныя збудаванні для абароны свайго краю ад ворагаў.
Афармленне класнай дошкі:

Ход урока:
1. Арганізацыйны момант: прывітанне, падзел класа на чатыры групы.2. Артыкуляцыйная гімнастыка: Ахрэм у Крэве купіў крупы.
3. Праверка дамашняга задання па тэме "Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў".
- Работа над паняццямі (для ўсіх груп). Расшыфроўка анаграмы і вызначэнне "лішняга" слова. Тлумачэнне кожнага паняцця.
дз, е, т, а, с, г, о, д (стагоддзе)
дз, я, ж, р, а, а, в (дзяржава)
о, п, р,д, і, к (продкі)
л, в, о, а, ы, т (волаты)
у, к, р, а, г, ы, н (курганы)
н, к, з, ь, я (князь)
"Лішняе" слова — стагоддзе.
- Работа ў групах.
Заданні для групы № 1:
- Вызначыць, якім гарадам належаць гербы (вывешаны выявы гербоў Мінска, Брэста, Магілёва, Віцебска без указання гарадоў).
- Нанесці на контурную карту назвы гарадоў, аб якіх ішла гаворка на мінулым уроку.
- Нанесці на стужку часу назвы гарадоў, даты іх узнікнення ў адпаведнасці з паслядоўнасцю заснавання; перавесці гады ў стагоддзі.
- Адзначыць самы стары горад, самы малады.
- Назваць гарады, якія паходзяць ад назваў рэк, ад падання пра магілу льва, ад імя князя, ад назвы пароды дрэва, ад ваеннага прызначэння.
- Зрабіць вывад аб паходжанні назваў гарадоў.
- Успомніць, хто аўтар выказвання.
Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ!
Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе.
(Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.)
Між дрэў, бы ў вяночку, адкрыецца воку
Там возера Свіцязь як дзіва.
Як быццам хто шыбіну лёду звысоку
Сюды апусціў беражліва.
(Польскі паэт Адам Міцкевіч, які нарадзіўся на Навагрудчыне.) - Па характарыстыках вызначыць гістарычнага дзеяча.
Дачка полацкага князя Рагвалода. Пражыла свой век пад трыма імёнамі. У Заслаўі знаходзіцца яе курган. (Рагнеда.)
Лічыў, што ўсе людзі, багатыя і бедныя, павінны быць роўнымі перад законам, жыць у згодзе. Аднак калі неабходна, то трэба адстойваць сваю Радзіму. (Сымон Будны.)
- Складанне гістарычнага апавядання па апорных сігналах.
Для груп № 1 і 2:
Скарына, Полацк, 1517 г., кніга.
Для груп № 3 і 4:
Яраслаў Мудры, Кіеў, 11 ст., закон.
- Графічны дыктант (для ўсяго класа):
+ Апавяданне, якое чыталі дома, называецца "Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў".
- Самым старажытным горадам Беларусі з'яўляецца Віцебск.
- У апавяданні ёсць паняцці "гандляр" і "рамеснік". Яны аднолькавыя па значэнню.
+ Роднасныя словы да слова "князь": княства, княжанне, княжыць, князёўна.
+ Большасць гарадоў атрымалі свае назвы ад назваў рэк.
- Парады Полацк, Мінск, Брэст, Гомель — абласныя цэнтры Беларусі.
+ Дата ўзнікнення горада Мінска — 1067 г. Дата ўзнікнення самага старажытнага беларускага горада Полацка — 862 г. Дата ўзнікнення Магілёва — 1267 г.
4. Фізкультхвілінка. Праводзіцца ў форме спаборніцтва паміж групамі. Калі дзеці пачуюць назву беларускага горада, яны прысядаюць, калі іншую назву — стаяць. Той, хто памыляецца, садзіцца за парту.
Выкарыстоўваюцца наступныя назвы: Мінск, Тураў, Свіцязь, Брэст, Навагрудак, Ноўгарад, Кіеў, Польшча, Жодзіна, Клецк, Свіслач і інш.
5. Работа над новым матэрыялам.
Пасля таго як вучні пазнаёмяцца з тэмай і задачамі урока, яны атрымліваюць заданне: выкарыстоўваючы табліцу, змешчаную на дошцы, вызначыць, які матэрыял будзе вывучацца на уроку.
Уступнае слова настаўніка (з апорай на малюнак замка):
— Некалі ў Беларусі было шмат замкаў. Слова замак — умацаванае жыллё феадала (багатага чалавека, князя)— падобна на слова замок. I сапраўды, адамкнуць гэты замок ворагам было не пад сілу. Замкі ўзводзіліся на граніцах у самых небяспечных месцах. Першапачаткова замкі будавалі з дрэва, потым — з каменю і цэглы. Тэрыторыя замка абносілася насыпным валам. Паміж замкам і валам знаходзіўся роў, запоўнены вадой. Праз роў пракладваўся пад'ёмны мост, які злучаўся з варотамі. Сам замак звычайна складаўся са сцен і вежаў, замкавага двара і палаца князя.
Я запрашаю вас адправіцца ў падарожжа на машыне часу ўXIV —XVI стагоддзі. Мэта нашага падарожжа — знаёмства са старажытнымі замкамі Беларусі. Я і мае памочнікі (5 вучняў класа) будзем вашымі экскурсаводамі, а вы — турыстамі. У падарожжы мы будзем карыстацца: картай на дошцы і на вокладцы падручніка; схемай маршруту "Крэва — Гродна — Сынкавічы — Мір — Нясвіж"; маршрутнымі лістамі (кожная група атрымлівае ліст).
Маршрутны ліст

Экскурсаводы вызначаюць на карце месца замка, прымацоўваюць малюнак замка да дошкі і расказваюць пра гісторыю яго стварэння. Каб карціна была больш поўнай, кожнай групе прапануецца, карыстаючыся падручнікам, удакладніць веды па асобных замках.
Група № 1: Лідскі і Крэўскі замкі.- Расказаць пра асаблівасці Крэўскага замка.
- Чаму Лідскі і Крэўскі замкі называлі блізнятамі?
- Якая трагічная гісторыя звязана з Крэўскім замкам?
- Расказаць пра асаблівасці Сынкавіцкай царквы.
- Якія элементы будынка нагадваюць крэпасць? (Магутныя сцены, высокія вежы, маленькія акенцы.)
- Як можна даказаць, што гэты будынак выконваў ролю царквы?
- Расказаць пра асаблівасці замкаў.
- Які замак лічыўся самым багатым і прыгожым?
- Расказаць пра Гродзенскі замак.
- Што адбылося ў 1569 г.?
- Даць азначэнне паняццяў "экспанат", "замак".
6. Фізкультхвілінка (зрокавая).
7. Замацаванне: чаму большасць замкаў узводзілася на межах краіны? Чаму большасць замкаў была пабудавана ў заходняй частцы Беларусі?
8. Праверка засваення новай тэмы. Разгадаць крыжаванку.

- Як звалі князя, які пасадзіў свайго брата Вітаўта ў падзямелле Крэўскага замка?
- Непадалёку ад якога горада схаваўся Вітаўт ад пагоні?
- Сынкавіцкая царква адначасова і храм, і...
- 7. Хто загадаў перабудаваць Гродзенскі замак?
- Што выкопвалі вакол замка?
- Матэрыял, з якога будавалі першыя замкі.
- Дзе знаходзіцца самы багаты і прыгожы замак?
Разгадаўшы крыжаванку, дзеці атрымліваюць ключавое слова гісторыя і адказваюць на пытанне: чаму трэба ведаць гісторыю?
9. Дамашняе заданне: агульнае — засвоіць змест апавядання "Пад сценамі старажытных замкаў", новыя паняцці і гістарычную дату запісаць у сшытак; творчае — намаляваць замак.
10. Падвядзенне вынікаў урока: аб чым даведаліся сёння? Ці спатрэбяцца гэтыя веды ў жыцці? У залежнасці ад настрою, з якім вы працавалі, выберыце адну з масак і размясціце яе ў акенцах нашага ўяўнага замка.
