сцэнарыі святаў на беларускай мове

Любоў СОБАЛЬ - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Нёманскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы імя I. Д. Гурскага. Роднае слова Сакавік 2010 г.

Гуканне вясны

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

Ход мерапрыемства

Гучыць вясёлая народная музыка.

1-ы зазывала.
Выходзьце з хаты людзі,
Вясну гукаць будзем!
2-і зазывала.
Каб быў хлеб і да хлеба ў хаце,
Будзем, будзем вясну гукаці!
1-ы зазывала.

Свята песенькай сустракаем,
Вясну-матухну гукаем!

Янка і Марыся бяруцца за рукі.
Марыся.
Гэй, вясёлы наш народ,
Станавіся ў карагод!
Будзем песні спяваць,
Будзем сонца вітаць,
Вясну-красну гукаць!
Янка.
Свята песенькай сустракаем,
Вясну весела мы гукаем,
Жавароначкі, прыляціце,
Цяпла, лецейка прынясіце!
Марыся.
Ходзім радасна карагодам.
Выглянь, сонейка, дай пагоду!
Шчасце-додечку мы гукаем,
Мы зямлю сваю адмыкаем.
Жавароначкі, прыляціце,
Зямлю-матухну абудзіце.
Янка.
Жыта-жыцейка хай рунуе,
Кветкі-красачкі хай квітнеюць.
Свята шчыра мы сустрэлі,
Птушкі з выраю прыляцелі.
Падкідваюць птушак, зробленых з паперы.

Марыся. А калі ведаеце, дык адгадайце загадкі.
Доктар дзюбкай стукае,
Трубкаю не слухае:
Тук-тук-тук ды тук-тук-тук.
Пэўна, чулі ў лесе стук?
Ледзь паспее адпачыць –
I давай ізноў лячыць. (Дзяцел.)

У церамку жыве,
Прыгожы голас мае,
Спяваць вялікі ён мастак.
Ну, а завецца птушка... (Шпак.)

Доўгая шыя,
Чырвоныя боты,
Белы ды шэры
Ідзе ля дарогі. (Бусел.)

Тут лапоча, там стракоча,
Ўсе навіны ведаць хоча.
Гэта птушка белабока -
Балбатлівая... (Сарока.)

3 выраю першы вяртаецца,
з песняй да свету звяртаецца,
поля і неба сябрук, -
гэта, вядома... (Жаўрук.)

Янка. Малайцы, вельмі добра ведаеце птушак. Да нас абяцала завітаць і сама Вясна - Лё­ля - маладзенькая ды прыгожая. Ходзіць па праталінах, будзіць прыроду. Дзе Лёля ступіць, там зелянее трава, распускаюцца кветкі. Наладжвайце карагод, гукайце Вясну!

Дзеці вядуць карагод, запрашаючы ў яго гледачоў, і спяваюць:

Гаманкі ручаёк,
Ты - вясны пачатак.
Карагод, карагод -
Спадарожнік свята.

Станем мы ў карагод
3 добрай весялосцю
I сустрэнем прыход
Маладзенькай госці.

Удзельнікі свята разыходзяцца на два бакі і, стоячы адзін насупраць другога, па чарзе гукаючы "Вясна-красна, прыходзь да нас!"
Уваходзіць Вясна, вітае ўсіх.

Янка.
Што прынесла нам, вясна-весенька?
Вясна.
Я прынесла вам песні-песенькі,
Каб спявалі іх з году ў год,
Каб вадзілі вы карагод.
Марыся. Што падорыш нам, вясна-весначка?
Вясна. Падарую вам шмат пралесачак. Будуць красачкі ўсюды расцвітаць. Будуць пташачкі звонка шчабятаць. Я, вясна-красна, вам прынесла бохан хлеба, ступу солі, старым баб­кам па прызбачцы, малым дзеткам па вуліцы, а хлопчыкам па кіёчку, а дзевачкам па вяночку.
А цяпер давайце пагуляем у "Ворана".

Перад начаткам гульні выбіраюць, каму быць "воранам"і каму "гусаком". Пасля ўдзельнікі становяцца за "гусаком" адзін за адным, утвараючы "пляцёнку", і моцна трымаюцца. "Воран" адыходзіць ад "гусака" на крок-два, бярэ трэсачку і пачынае "капаць" ямку. "Гусак" пытаецца у "ворана":

І кідаецца на "гусяня", якое стаіць у канцы "пляцёнкі". "Гусак" не пускае "ворана", "пляцёнка" адбягае ў бок. Калі ж "воран" зловіць "гусяня", то тое адыходзіць убок і ўжо не ўдзельнічае да канца гульні. А "воран " такім чынам стараецца злавіць усіх.

Вясна. Ой, малайцы! Добра згулялі! А цяпер паслухайце верш пра птушку. А пра якую, здагадайцеся самі:
Праз горы, даліны,
Праз тысячы сёл
3 далёкай краіны
Вярнуўся пасол.
Ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных,
Каб бачылі ўсе. (Бусел.)
Янка. А адкуль буслы з’явіліся на Беларусі? Чаму іх так шануюць?
Вясна. Вось паслухайце легенду.
Легенду расказвае адзін з вучняў.

Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёлам. I вырашыў адзін чараўнік знішчыць га­даў, патапіць у якойсьці бяздонніцы. Сабраў ён іх у вялізны скураны мяшок, завязаў, узваліў на плечы аднаму неразумнаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае прадонне. Як толькі чалавек рушыў з месца, то гады заварушыліся, засіпелі, засвісталі. I ўзяла чалавека цікаўнасць, што ён такое нясе. Чалавек развязаў торбу ды і аслупянеў ад жаху. Гады ж тым часам вылезлі і распаўзліся ізноў па зямлі. Разгневаны чараўнік не захацеў другі раз збіраць гэтую дрэнь і, накінуўшы на чалавека парожні мяшок, ператварыў яго ў бусла і загадаў збіраць гадаў-уцекачоў усё жыццё аж да самай смерці.
I ходзіць гэты ператвораны ў бусла чалавек з накінутым на плечы мяшком па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтай пары ніяк сабраць не можа. 3 прычыны сваёй крэўнасці да чалавека гэты пярэварацень не адыходзіць далёка ад людскіх сяліб і мала баіцца людзей.
Марыся. Вельмі цікавая легенда. Спадабалася яна нам.
Вясна. Вось і добра, але засядзеліся вы. Давайце яшчэ пагуляем. Гульня называецца "Воўк і гусі"

"Гусяняты", узяўшыся за рукі, становяцца ў кола, у сярэдзіне застаецца "воўк" і "старая гуска". "Гусяняты" танцуюць і крычаць: "Дэр! Дэр! Дэр!
"Воўк" хоча схапіць "гусянятак". "Гуска" перашкаджае. Як "воўк" ухопіць "гусяня", "гуска" мусіць выкупліваць яго (спявае або танцуе).


Гульня "Селязень".
Выбіраецца "селязень". Астатнія спяваюць:
Селязенька касаты,
Маладзец кудраваты.
Пакажы, селязенька, як старыя бабы скачуць?
"Селязенька" скача пад музыку, а дзеці паўтараюць усе яго рухі.
Далей прапануецца "селязню" паказаць, як старыя дзяды скачуць; як дзеці скачуць; як маладыя хлопцы скачуць і г. д.

Вясна. Вельмі мне спадабалася ў вас, дзеці. Але трэба мне далей рухацца, будзіць расліны, жывёл. Абяцаю кожны год да вас завітваць. Да пабачэння!
Дзеці развітваюцца з Вясною, водзяць карагоды, спяваюць песні-вяснянкі.


Янка. Дай вам божа добрыя людзі, доўга жыці, вясёлымі быці!
Марыся. Хай вашы дзеткі будуць, як у полі кветкі!
Янка. Хай ваша ніва будзе ўрадліва!
Марыся. Дай вам божа жыці, быці, унукаў, праўнукаў пажаніці!
Янка і Марыся. Даем гэтыя манеткі на добрыя дзеткі, а птушыныя перцы кожнаму дорым ад сэрца. Каб увесь год, як птушкі ляталі, вясну-красну сустракалі-праважалі!


Яшчэ на гэту тэму:

Гуканне вясны     Гуканне вясны