сцэнарыі святаў на беларускай мове

ВАСІЛЬКЕВІЧ Уладзімер, настаўнік музыкі Сярэдняй школы г. Клецка 2007 г.

Сымон – музыка запрашае

Урок - канцэрт

Урок на базе 4 класа (салісты, хор,салісты+хор і г.д.) Да сцэнарыя дадаюцца фанаграмы.

Мэты: Абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці вучняў; фарміраванне і развіццё цэласнай асобы на аснове гатоўнасці і здольнасці да самастойнага духоўнага засвойвання праўдзівых мастацкіх каштоўнасцей.

Задачы: 1. Вывучэнне яркіх разнастайных праяў мастацкай геніяльнасці беларускага народа.
2. Развіццё вакальных здольнасцей вучняў.
3. Выхоўваць эстэтычны густ.

Сцэнар свята

Сымон: Добры дзень!Паважаныя госці!
Паўлінка: Добры дзень!Дарагія сябры!
Сымон: Сёння нас абралі вядучымі.
Паўлінка:Мы будзем весці урок-канцэрт.
Сымон: Быць вядучым – важная справа, і мы будзем старацца, каб вам спадабалася.
Паўлінка:Засталася яшчэ адна акалічнасць – пазнаёміцца.Мяне завуць Паўлінка.
Сымон: А мяне – Сымон-музыка.
Паўлінка:Вось цяпер мы здольны адчыніць “Скарбонку свята”!

Завешся ты ласкава Белай Руссю,
Імкнешся паспрыяць усім жыхарам,
Так шчыра дзякаваць табе я не стамлюся.
А калі трэба за цябе жыццё аддам!

Сымон:
У полі граюць каласы паўнюткім скарбам,
Жыццю спяваюць гімны, і наўкол
Святочны баль жывых прыродных фарбаў
Здзіўляе кожны час бязмежжа і су пол.

Паўлінка:
Люблю ўсім сэрцам і гарачаю душою
Мой край азёрны, неабсяжны краявід,
Малюся за цябе, не маю я спакою,
Руплівай працаю ствараю дабрабыт.

Усe:
Дай. Божа толькі моцы ды натхнення,
Ў віры жыццёвым я ўжо не спынюся.
Ад шчодрасці тваёй я ў захапленні,
Мая краіна, што завешся Беларуссю!

Песня; “Завешся ты ласкава Белай Руссю”

Паўлінка:
У празрыстым паветры водар раніцы сціплай,
У нябёсах апошняя зорачка знікла,
Яе самы дзівосны стракаты праменьчык
У люстэрцы ракі міргануў, як агеньчык.

Сымон:
Вось сімфонія фарбаў на небе зайграла,
Гэта сонейка над Беларуссю ўстала,
Абуджае куточкі мясціны маўклівай,
Свежы ветрык вандруе над гаем шумлівым.

Паўлінка:
У краіне буслоў і блакітных азёраў,
Дыяментавых сонечных хлебных прастораў
Песняры Якуб Колас і Янка Купала
Запалілі ў сэрцах агонь цудных мараў.

Сымон:
Мары птушкамі дзіўна ў паветры лятаюць,
Ў рэчаіснасць, як зоркі з сузор’яў трапляюць,
Каб жыла Беларусь непахісна і шчыра.
Каб стварыла крыніцу любові і міру!

Песня: “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”.

Сымон:
Дзяўчынай сціплай паўстае
Дзівосны вобраз Беларусі,
Кранае ветліва мяне
Падтрымкай моцнаю ў скрусе.

Паўлінка:
Люблю яскравы светлы край,
Людзей спагадлівых, зычлівых,
Душа мая!Спявай!Спявай!
Пра росквіт беларусаў шчырых!

Сымон:
Няма каштоўней на зямлі
Радзімы ветлівай сардэчнай,
Людской падзякі, дабрыні
Тут ззяе скарб Божы, вечны!

Паўлінка:
На Беларусі Клецкі край
Сцвярджае прыгажосць жывую,
І лепшае ты не шукай
Уславім Клеччыну святую!

Песня: “Люблю наш край”.

Сымон:
Мышка хуценька ўцякала,
Ледзьве хвосцік свой схавала,
Тут і кошка падыйшла...
Паўлінка:
“Мур-р-р” - мурлыкае ўжо кошка,
“Мяў” – ды ўжо злуецца трошкі,
Але мышку не знайшла!

Песня: “Пра добрую мышку і мудрую кошку”.

Сымон:Прыпеўкі – гэта вершаваныя мініяцюры.
Паўлінка:Вось мы і дамовіліся, спачатку вершаваныя мініяцюры, а потым – прыпеўкі.

Сымон:“Прынцып дармаеда”.
Паўлінка:
- За цябе нам непрыемна,
Прагуляў які ўжо раз.
Сымон:
- Лаеце мяне дарэмна,
- Паабедаю за вас!

Паўлінка:“Звычка злодзея”
Сымон:
- Балюча бачыць без нагляду рэчы
Мне іх шкада зусім па-чалавечы.
Паўлінка:
- Я ж рупны, я знайду ім прымяненне
Ім будзе ўтульней у маёй кішэні.

Сымон:“Хітры гультай”
Сымон:
Спыталі ў хлопца, што сядзеў ля плоту:
- Ці многа ты сёння зрабіў работы?
Сымон:
І вельмі неахвотна той азваўся
- Я састарэў, а дзед заленаваўся.

Песня: “Школьныя прыпеўкі”.

Паўлінка:
Вёска беларуская,
Ў чырвані сады,
Сцежка бяжыць вузкая
Да срэбнае вады.

Сымон:
Сонейка над гаем
Радасна блішчыць.
Жыхарам жадае :
“Толькі ў шчасці жыць”.
Паўлінка:
А ў свята – танцы.
Гармонік загучыць.
Сымон:
Дзесці на акраінцы
І песня зазвініць!

Песня: “Беларуская танцавальная”.

Паўлінка:
Родная старонка, пра цябе спяваю.
Пра твой лёс прыгожы ад душы зайграю!
Моцная, багатая. Светлая краіна
Для мяне скарбонку свята адчыніла.

Сымон:
Буду граць сардэчна, буду граць удала,
Гледачы хай скажуць: “Мала,мала, мала..”
Тут я разыдуся, ды нагой прытопну,
А калі й трэба, то яшчэ і скокну

Паўлінка:
Падтрымайце ж толькі, сябры ды сяброўкі,
Заспявайце разам пра любую старонку,
Сымон:
Дзе квітнеюць усмешкі родных беларусаў.
Дзе працуюць шчыра, нават без прымусу!

Песня: “Зайграй жа мне, дударочку”.

Паўлінка:
Смачны мёд, салодкі!
Пакаштуй, дый годзе.
Сымон:
Песні нашых ноткаў
Нават у асалодзе.
Паўлінка:
Дзякуй наша пчолка!
Пчолка-працаўніца!
Сымон:
Жоўценькая зорка!
Мёдзіку крыніца.

Песня: “Пчолка-працаўніца”.

Паўлінка:Паслухай, Сымоне, паслухай музыка!
Якая зараз прыгожая музыка будзе гучаць!
Сымон:Сёння ўжо шмат добрай музыкі гучала. Чым жа ты мяне захацела здзівіць?
Паўлінка:Ведаеш такую казку Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”?
Сымон:Ведаю.
Паўлінка:Дык вось наш беларускі кампазітар Яўген Глебаў напісаў музычны твор – балет, па матывах гэтай казкі, і зараз прагучыць адажыо “Розы і Маленькага прынца”.Вось паслухай,

Гучыць музыка Глебава.

Сымон:
А над Беларуссю – подых навальніцы!
А над Беларуссю – сонейка гарыць!
У спёку я імкнуся да свежае крыніцы,
Што загоіць душу, вясёлкай заблішчыць.

Паўлінка:
Я не перастану за цябе маліцца,
Любая краіна светлай чысціні,
Хай заўсёды шчодрасць светлая бруіцца
Талентаў жывых з духоўнай глыбіні.

Песня: “Радзіма мая дарагая”.

Сымон:
Надыйшла развітання хвілінка
Гледачам мы жадаем з Паўлінкай,
Доўгіх год, асалоды. Натхнення
Ад жыцця – цудаў і захаплення.

Паўлінка:
Ат! Сымоне! Ат, музыка!
Забыўся? Можа ад сённяшняй працы стаміўся?
Запытае усіх: “Як канцэрт? Спадабаўся?”...
Дзякуй вам, дзеля вас наш праект атрымаўся.

Разам:
Завітайце ізноў калі ў госці да нас!
Будзем рады здзіўляць вас яшчэ і не раз!

Вынікі ўрока.
Рэфлексія.