сцэнарыі святаў на беларускай мове

ЗІНАВЕНКА М. У. Кiраўнiк фiзiчнага выхавання высшай катэгорыi. Дзяржаўная ўстанова адукацыi «Яслi-сад № 28 г.Мазыра»

«Забавы Старушкi-Весялушкi»

Фiзкультурны занятак з выкарыстаннем беларускiх народных гульняў. Для дзяцей старшай групы.

Задачы:
1) вучыць дзяцей мэтанакiравана выкарыстоўваць набыты руховы вопыт у гульнёвых абставiнах;
2) развiваць iмправiзацыйныя здольнасцi, хуткасць, спрытнасць, увагу, памяць, кемлiвасць;
3) далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры праз азнаямленне з народнымi песнямi, гульнямi, загадкамi, лiчылкамi. Замацаваць правiлы i словы знаёмых беларускiх гульняў;
4) выхоўваць станоўчыя сяброўскiя адносiны, пачуццё калектывiзму, спрыяць развiццю творчай асобы дзiцяцi, добраму настрою.
Месца правядзення: музыкальна-спартыўная зала.
Дзеючыя персанажы: старушка-Весялушка, Несцерка.
Iнвентар i абсталяванне: касцюмы старушкi-Весялушкi, Несцеркi; самакат; торбачка; белая барада; намаляваная паштоўка; маска ката; намаляваны ручаёк; лялька, якая гаворыць; птушка-цацка; 2 мяча, 2 вялiкiх куба, вобруч; эмблемы на кожнае дзiця (2 каманды: буслiк i валошкi); цукеркi «Чупа-чупс»; магнiтафон; фанаграма з ансамблем «Музыкi»; спартыўная форма для дзяцей; стужачкi- павязкi з беларускiм арнаментам на голавы дзяцей; рушнiкi, лялькi ў нацыянальным адзеннi для убранства залы.

Ход занятка.

(Дзецi ўваходзяць узал, становяцца, вiтаюцца. Пад вясёлую беларускую музыку на самакаце выязджае Старушка-Весялушка)

Старушка-Весялушка: Прывiтанне ўсiм! Бачу, што ў вас сёння вясёлы настрой. Гэта цудоўна!
Старушка-Весялушка:
Я-Старушка-Весялушка завiтала ў ваш садок.
Усiх шчыра запрашаю пагуляць са мной разок.
Цi разок, а цi два? Пачынаем дзетвара!
Старушка-Весялушка: Ой, пачакайце! Я так весялiлася, што зусiм забылася, што была ж я не адна! (Заве) Дзе ж ты дзеўся, мой унучак?
(Пад вясёлую музыку ўваходзiць Несцерка з торбачкай)
Несцерка: Добры дзень, усяму добраму люду! Усе госцi сышлiся-сабралiся? Добры дзень, мае дзетачкi-кветачкi! Вы спытаеце, хто я такi? Несцеркам мяне клiчуць. А гэта (паказвае рукой)- мая бабулька- Старушка-Весялушка.
Старушка-Весялушка:
Зараз мы пачнем гуляць, падарункi разглядаць.
А яшчэ хачу сказаць: правiлы гульняў будзем саблюдаць!
Старушка-Весялушка: Што тут ёсць цiкавага?
(Заглядваюць у торбачку,дастаюць малюнак, на якiм намаляваны ручаёк. Загадвае загадку)
Усмiхнулась зранку сонца i сказала скрозь аконца:
«Устань жа ты хутчэй з пячы, паглядзi бягуць…» (руч`i).
Старушка-Весялушка: Дзецi, як вы думаеце, у якую гульню мы зараз будзем гуляць?
Дзецi: «Ручаёк»!
(Пад беларускую музыку пачынаецца гульня «Ручаёк». Пачынае Несцерка, потым - бабуля).
Дзецi становяцца парамi адзiн за адным, трымаючыся за ўзнятыя рукi (жывы калідор). У яго,нахiляючыся, спераду заходзiць адзiн гулец, бярэ за руку любога з пары i, атрыманая новая пара становiцца ў канец. Той, хто застаецца адзiн, iдзе выбiраць напарнiка i «ручаёк працякае» далей. (5-6 разоў).
(Старушка-Весялушка заглядвае ў торбачку)

Старушка-Весялушка: А гэта што такое? (Дастае белую бараду)
Старушка-Весялушка: Дзецi, як вы думаеце, у якую гульню мы зараз будзем гуляць?
Дзецi: «У Мазаля»!
Старушка-Весялушка: Памятаеце правiлы гульнi?
(Несцерка лiчылкай выбiрае дзеда Мазаля, якому адзяваюць белую бараду)
Пятро, Пятро, падай вядро.
Карове пiць – табе вадзiць!

Гульня «У Мазаля»

Дзецi iдуць па кругу са словамi: «Прывiтанне, дзед Мазаль з доўгай белай барадой, з чорнымi вачамi, з белымi вусамi!» Дзед Мазаль: «Прывiтанне, дзеткi! Дзе вы былi, што рабiлi?» Дзецi: «Дзе мы былi мы не скажам, што рабiлi мы пакажам» (дзецi згаворваюцца i паказваюць якое-небудзь дзейства). Дзед Мазаль на сваё месца выбiрае таго,хто лепш паказаў дзейства. Другi раз дзед пытае: « Дзе вы былi? Каго бычылi?» (дзецi паказваюць жабу, змяю i г.д.) 3-4 разы
Старушка-Весялушка: Як добра з вамi гуляць! Цiкава, што яшчэ ёсць у торбачцы? (Дастае паштоўку, на якой напiсана «Калiм-бам-ба»).
Старушка-Весялушка: Што гэта такое, дзеткi?
Дзецi: Гульня!

Гульня «Калiм-бам-ба»

Дзецi падзяляюцца на дзве каманды: «Буслiк» i «Валошкi» (эмблемы). Становяцца ў дзве шэрэнгi па розных баках зала. Памiж iмi iдзе гаворка. «Буслiк»: «Калiм-бам-ба». «Валошкi»: «На што слуга?» «Буслiк»: «Прышыць рукавы» «Валошкi»: «На чые бакi?» «Буслiк»:»Пятае, дзесятае (iмя)сюды!»
Названае дзiця бяжыць да дзяцей з другой шэрэнгi i спрабуе разарваць яе. Калi дзiця разрывае, то вядзе ў сваю шэрэнгу аднаго з гульцоў, у месцы, дзе разарваў. Калi не разарве, застаецца ў шэрэнзе супернiкаў. (4-6 разоў)
(Старушка-Весялушка заглядвае ў торбачку i пытае)

Старушка-Весялушка: А гэта што такое? (дастае шапачку ката)? У якую гульню пагуляем?
Дзецi: «Шэры кот!»
(Дзiця лiчыць)
Раз, два, тры, чатыры ката грамаце вучылi:
Не чытаць, не пiсаць, а за мышкамi скакаць!

Гульня «Шэры кот»

«Мышы» становяцца у калону за «катом», трымаючы за пояс адзiн аднаго. Пачынаюць рухацца. «Кот» пытае: «Ёсць мышы ў стозе?» «Мышы» адказваюць: «Ёсць!» «Кот»: «А ката баяцца?» «Мышы»: «Не!» «Кот»: «А
я –Катафей, разганю ўсiх мышэй!» «Мышы» разбягаюцца па пляцоўцы, а «кот» iх ловiць (2-3 разы).

Дыхальная гiмнастыка «Бусел»

Мэта: развіццё плыўнага, доўгага выдыху.
Стоячы прама, развесцi рукі ў бакі, а адну нагу, сагнуўшы ў калене, вынесцi наперад. Зафіксаваць становішча на некалькі секунд. Трымаць раўнавагу. На выдыху апусціць нагу і рукі, ціха прамаўляючы "ш-ш-ш-ш". Паўтарыць 6-7 разоў.

(Старушка-Весялушка заглядвае ў торбачку, з якой чуецца голас (лялька, якая гаворыць).

Старушка-Весялушка: Ой, а хто гэта гаворыць? (Адказы дзяцей) У якую гульню пагуляем?
Дзецi: «Адгадай, чый галасок»

Гульня «Адгадай, чый галасок»

Выбiраюць таго, хто будзе адгадваць. Ён становiцца ў цэнтр круга i заплюшчвае вочы. Дзецi становяцца ў круг i гавораць: «Сталi ў круг, i раз, два, тры – павярнулiся сябры» (крутяцца вакол сябе). А як скажам: «Скок-скок-скок!» (выхавальнiк паказвае на адно дзiця, якое i кажа словы «Скок-скок-скок») Усе разам:«Адгадай, чый галасок». Той, хто стаiць у цэнтры круга, павiнен здагадацца, хто казаў: «Скок-скок-скок!». Калi дагадваецца, то мяняюцца месцамi. Калi не, спрабуе яшчэ раз, пакуль не адгадае. (3-4 разы)
Старушка-Весялушка: Малайцы, дзетачкi! Нешта яшчэ засталося ў торбачцы. Зараз пабачым (дастае птушку-цацку i пытае,у якую гульню будуць гуляць)
Дзецi: «Прэла-гарэла».

Гульня «Прэла-гарэла»

Вядучы (выхавацель)у розных месцах хавае падарункi (цукеркi «Чупа-чупс»). Дзецi iдуць, размахваюць рукамi i гавораць: «Прэла-гарэла, за мора ляцела. А як прыляцела, дык недзе i села. Хто першы знойдзе, хай сабе i возьме!». Пасля гэтых слоў усе разыходзяцца i шукаюць схаваныя падарункi.
Старушка-Весялушка i Несцерка: Весела была з вамi, дзеткi. Дзякуем вас, дзеткi, дарагiя кветкi. Завiтаем у другi час, пагуляем яшчэ раз.
Выхавацель: I вас дзякуем, дарагiя госцi, за падарункi. Запрашаем вас да нас у наступны раз. Да пабачэння!
Старушка-Весялушка: Да пабачэння, сябры (выязджае на самакаце).

(Дзецi пад беларускую музыку выходзяць з залу)